Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 23 лютага 2000 г.


Альгерд Невяроўскі, Менск

Пікет супраць масавых парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі зарганізаваў сёньня ўвечары на менскім пляцы Бангалёр сябра БНФ, праваабаронца Валеры Грыцук.

Разам з Грыцуком, у акцыі пратэсту таксама ўдзельнічаў ягоны калега, супрацоўнік Акадэміі навук. Паводле словаў спадара Грыцука, сваёй акцыяй ён хоча хоць неяк прыцягнуць увагу людзей да ігнараваньня беларускімі ўладамі правоў грамадзянаў, асабліва ў судовай сыстэме краіны.

Валеры Грыцук сьцьвярджае, што сам стаў ахвяраю свавольства судзьдзяў, якія адмаўляюцца весьці працэс у ягонай грамадзянскай справе на беларускай мове. Арганізатар пікету лічыць, што адмова судзьдзяў весьці справу па-беларуску ёсьць парушэньнем ягоных нацыянальных і грамадзянскіх правоў.

Мірыцца зь існуючым свавольствам чыноўнікаў спадар Грыцук намеру ня мае, і зьбіраецца й надалей працягваць барацьбу за свае правы. Сёньняшняе пікетаваньне адбывалася з дазволу гарадзкіх уладаў, таму міліцыя не перашкаджала ягонаму правядзеньню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG