Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 17 лютага 2000 г.


гутарыла Вольга Караткевіч

(эфір 16 студзеня)
Роўна пяць месяцаў таму зьніклі дэпутат ВС Віктар Ганчар і прадпрыймальнік Валеры Красоўскі. Для таго, каб даведацца, на якой стадыі сьледзтва, мы патэлефанавалі да жонкі Віктара Ганчара Зінаіды

(З.Ганчар: ) На жаль, гэта праўда – сёньня 5 месяцаў, як Віктара скралі. На жаль, ніякіх зьвестак няма, ані ад праваахоўных ворганаў, ані ад сяброў, паплечнікаў, калегаў. А што дапамагае мне трымацца, - надзея. Надзея, што ўрэшце гэты маразм павінен скончыцца. І ўлады ў рэшце рэшт павінны зразумець, што толькі яны нясуць адказнасьць за тое, што адбылося зь Віктарам маім. І ў рэшце рэшт ім прыйдзецца за гэта адказаць.

Я хачу ў гэта верыць. Урэшце ёсьць Божы суд. Ад сябе ты ніяк не зьбяжыш. Можна пазьбегчы законнасьці. Ад сябе немагчыма пайсьці.

(Караткевіч: ) Якія захады апошнім часам рабілі вы асабіста?

(З.Ганчар: ) Толькі сёньня я наведала сьледчага гарадзкой пракуратуры, спадара Новікава. Я прыйшла дазнацца, ці ёсьць нешта новае. На жаль, новых зьвестак ніякіх няма, бо зьяўляюцца нейкія супярэчнасьці ў паказаньнях некаторых сьведкаў. Тыя матар'ялы, якія друкуюцца ў газэтах, мяне гэта крыху дзівіць. Ці гэта зроблена мэтанакіравана, каб цалкам нас заблытаць і праваахоўныя ворганы. Ці людзі маюць іншыя мэты. Асабіста мяне гэта абурае. Бо тыя людзі, якія 5 месяцаў назад гаварылі адно, сёньня раптам узгадваюць іншае, гэта крыху дзіўна для мяне.

(Караткевіч: ) Што вы маеце на ўвазе?

(З.Ганчар: ) Ну, на жаль, мне й сьледчы на гэтыя пытаньні не адказаў. Яму гэта таксама, як ён паведаміў, незразумела. Куды я зьбіраюся зьвярнуцца – я паслала запыт Генэральнаму пракурору. – На якой падставе ён гаворыць, што Ганчара і Красоўскага аб"ядноўваюць толькі крымінальныя справы. У такім выпадку, чаму фірма Красоўскага працягвае працаваць, калі на генэральнага дырэктара заведзеная крымінальная справа? Чаму яна пашыраецца? Таму я зьвярнулася з прозьбай – даць магчымасьць азнаёміцца з матар'яламі справы. І яшчэ, паколькі сьледзва курыруе Камітэт дзяржаўнай бясьпекі, літаральна сёньня я адправіла ліст спадару Мацкевічу з прозьбай сустрэцца. Я б хацела сустрэцца са старшынём КДБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG