Ва ўмовах агульнабеларускага эканамічнага заняпаду кіраўніцтва варшанскага раёну спадзяецца вырашыць уласныя праблемы з дапамогаю жыхароў Берасьцейшчыны пратэстанцкага веравызнаньня. Варшанскае раённае кіраўніцтв ападлічыла, што сёлета на час пасяўной кампаніі ў гападаркі раёну спатрэбяцца 300 мэханізатараў. Каб пазбыцца веснавога кадравага дэфіцыту тутэйшыя кіраўнікі ўжо некалькі разоў выязжалі на Берасьцейшчыну, у Столінскі раён, як яны кажуць, наладжваць сяброўскія сувязі, а насамрэч, вэрбаваць сэзонную працоўную сілу. І справа ня толькі ў тым, што на Століншчыне лішак працавітых рук, а Варшаншчыне – яўна бракуе. Проста жыхары Століншчыны ў большасьці сваёй – вернікі-пратэстанты, а таму вызначаюцца больш высокай дысцыплінаванасьцю ды маральнасьцю ў параўнаньні з тутэйшымі вяскоўцамі. Прынамсі, так лічыць варшанскае раённае кіраўніцтва, прысланае сюды, дарэчы, ці ня спрэс з Магілеўшчыны. Тыя, каму не хапіла працы ў Столінскім раёне, мяркуюць узяць афіцыйны дазвол на сэзонныя працы ў іншыя рэгіёны Беларусі. Абяцаюць працаваць хутка ды якасна і брыгадамі, і на сямейным падрадзе. Да таго ж, спадзяюцца хаця б на натуральную аплату сваёй працы. Шмат якія варшанскія гаспадаркі з гатоўнасьцю возьмуць працаўнікоў на такіх умовах, хоць на сэзон і хоць зь няблізкай Століншчыны. Але ўсе гэтыя сэзонныя працоўныя міграцыі пойдуць далёка не на карысьць жыхарам Варшанскага раёну. На сёньня ў тутэйшым Цэнтры занятасьці насельніцтва зарэгістравана 2 тысячы беспрацоўных. Толькі ў студзені ў пошуках працы сюды зьвярнуліся каля 500 чалавек. І хаця раённыя кіраўнікі паабяцалі прапаноўваць працу ў тутэйшых гаспадарках найперш варшанцам, яны, відаць, не спадзяюцца знайсьці дастаткова ахвотных. Бо сярэдні месячны заробак у варшанскіх калгасьнікаў склаў летась усяго каля 10 мільёнаў недэнамінаваных беларускіх рублёў. А агульная запазычанасьць заробкаў налічваецца ўжо мільярдамі. Шмат варшанцаў, верагодней за ўсё, так і застануцца бяз справы, затое працаваць ці не задарма прыедуць работнікі са Століншчыны.

Самае папулярнае
1