"Калі будуць казаць, што мой брат псыхічна хворы – ня верце, ён абсалютна здаровы чалавек", – заявіў сёньня Міхал Батурын, брат старэйшага лейтэнанта міліцыі Алега Батурына, які апублікаваў у "Народнай Волі " ад 10 лютага ліст пра тое, як міліцыя справакавала бойку на "Маршы Свабоды" 17 кастрычніка. Сам Міхал сёньня быў схоплены супрацоўнікамі Міністэрства нутраных справаў, але здолеў вырвацца й сустрэцца з журналістамі. Міхал Батурын паведаміў, што 10 лютага ў пад'езьдзе ягонага дому на вуліцы Антонаўскай у Менску яго затрымалі два супрацоўнікі міліцыі. На просьбу Міхала паказаць пасьведчаньне, адзін зь іх моцна ўдарыў яго ў грудзі, у выніку чаго Міхалу стала кепска. Пасьля такой "апрацоўкі" яны выказалі Батурыну сваё патрабаваньне… "Яны хацелі, каб я зрабіў заяву, што мой брат псыхічна хворы. Але мой брат абсалютна здаровы чалавек", – зазначыў Міхал Батурын у інтэрвію "Радыё Свабода". Далей міліцыянты, паводле словаў Міхала Батурына, пачалі яму пагражаць, нават заявілі, што затрымаюць ягоную нявесту Натальлю. Калі міліцыянты павялі Міхала на вуліцу, ён змог нечакана ўдарыць аднаго зь няпрошаных канваіраў у калена і вырвацца з іх рук, ды пабег праз двары, і адразу скіраваўся ў дзіцячы садок, дзе працуе ягоная нявеста. Разам зь ёю ён дабраўся ў адзінае больш-менш бясьпечнае, на ягоны погляд, месца – у штаб-кватэру Беларускага Народнага Фронту. Міхал пакуль не ведае, што прадпрыняць, каб ён, ягоная сям'я і нявеста адчувалі сябе ў бясьпецы – усё адбылося вельмі хутка й нечакана. З публікацыяй свайго брата Алега ў "Народнай Волі" Міхал азнаёміўся толькі 10 лютага, купіўшы газэту ў шапіку, хаця пра тое, што адбывалася 17 кастрычніка, ён падрабязна ведаў ад брата. "Я цалкам падтрымліваю брата і абсалютна зь ім згодны", – заявіў Міхал Батурын. Міхал – старэйшы брат супрацоўніка міліцыі Алега Батурына, ён працуе трэнэрам па шахматах і вывучае замежныя мовы ў Менскім лінгвістычніым унівэрсытэце. Браты Батурыны паходзяць зь сям'і выкладчыка ВНУ, дзе пануюць дэмакратычныя настроі. Міхал зазначае, што ягоны брат ня меў аніякіх спагнаньняў на службе – наадварот, як добры праграміст атрымліваў граматы ды іншыя заахвочваньні. Поводле словаў Міхала Батурына, ягоны брат Алег аніякіх канфліктаў на працы таксама ня меў, і выступіў з рэзкім артыкулам у "Народнай Волі" цалкам сьвядома. Дзе зараз знаходзіцца Алег Батурын, Міхал не паведаміў, аднак зазначыў, што яго ўжо запэўнілі, што Алег цяпер у бясьпечным мейсцы. Апазыцыйныя палітыкі, да якіх прыйшоў Міхал Батурын, вельмі занепакоеныя бясьпекаю Алега Батурына і ягонае сям'і, робяць адпаведныя захады, каб аберагчы іх. Вядома, што відэастужка з запісам інтэрвію Алега Батурына была перададзеная ў Кансультатыўна-назіральную групу АБСЭ і ў шэраг замежных амбасадаў. На думку намесьніка старшыні Аб'яднанае Грамадзянскае партыі Анатоля Лябедзькі, учынак Алега Батурына можа выклікаць чысткі ў апараце Міністэрства нутраных справаў. Паколькі ягоны артыкул выкрывае мэханізмы правакацыяў і зрывае адпаведныя пляны, што, на ягоную думку, рыхтуюцца да другога "Маршу Свабоды", які прымеркаваны на 15 сакавіка.

Самае папулярнае
1