У аўстрыйскім банку на просьбу беларускае пракуратуры замарожаныя рахункі вядомага беларускага прадпрымальніка Аляксандра Пупейкі, якога беларускія ўлады абвінавачваюць у махлярстве. Пра гэта сёньня паведаміў гэнеральны пракурор Беларусі Алег Бажэлка, які па-ранейшым зьвязвае справу Пупейкі з абвінавачаньнямі экс-прэм'ера Міхала Чыгіра. Паводле зьвестак, якімі сёньня падзяліўся гэнеральны пракурор Алег Бажэлка, у справе бізнэсоўца Аляксандра Пупейкі, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы, зьявіліся новыя цікавыя эпізоды. Вось пра што распавёў Бажэлка: "…У Аўстрыі знойдзеныя банкаўскія рахункі на імя Пупейкі ды ягонае жонкі на суму 8 мільёнаў аўстрыйскіх шылінгаў. На нашае патрабаваньне гэтыя рахункі замарожаныя, зь імі немагчыма праводзіць апэрацыі", – паведаміў генэральны пракурор. Ён, аднак, не ўдакладніў, у якім банку знойдзеныя рахункі, і не назваў іхныя нумары. Спраўджаньне паходжаньня гэтых грошай, паводле Бажэлкі, працягваецца. Ён па-ранейшаму лічыць, што прадпрымальнік Аляксандар Пупейка аніякі не палітычны ўцякач, а звычайны махляр, які з дапамогаю розных махінацыяў накраў у Беларусі грошай і перавёў іх на Захад. У тым ліку і ў аўстрыйскі банк. Прычым, Пупейка, паводле Бажэлкі, схаваў нарабаванае ня толькі ў замежных банках: "…У адным з гарадоў Нямеччыны знойдзены дом, аформлены на жонку Пупейкі, коштам у 500 тысячаў даляраў ЗША", – паведаміў спадар Бажэлка, але зноў не назваў дакладнае месца знаходжаньня гэтае маёмасьці. Генэральны пракурор бачыць сувязь паміж справамі Аляксандра Пупейкі й былога прэм'ера Міхала Чыгіра. Гэтая сувязь палягае быццам бы і ў тым, што дом Чыгіроў быў пабудаваны фірмаю "Пушэ", якой кіраваў Пупейка, а таксама ў тым, што Чыгір даваў гэтай фірме крэдыты. Пракурор пацьвердзіў зьвесткі пра тое, што дадаткова расьледуюцца абставіны ўзьвядзеньня дома Чыгіроў пад Менскам, а таксама што на яго заведзеная яшчэ адная крэдытная справа: "…Другая справа, якая расьледуецца, зьвязаная з выманьваньнем крэдытаў, незаконным іх атрыманьнем, дзе Чыгір таксама парушаў свае службовыя паўнамоцтвы пры іх выдачы. І сума там чатыры мільёны сто тысячаў даляраў ЗША", – паведаміў генэральны пракурор Беларусі. Нагадаю, у абвінавачваньнях, што цяпер разглядаюцца ў гарадзкім судзе, ужо фігуруе чатыры мільёны даляраў. Такім чынам, усяго былому прэм'еру спрабуюць інкрымінаваць крадзеж і незаконную выдачу ўжо васьмі мільёнаў даляраў. Вядома, што Міхал Чыгір лічыць гэтыя абвінавачваньні паклёпам, а ўзрастаньне сумаў быццам бы скрадзеных грошай тлумачыць гэтак: "Яны дзейнічаюць паводле прынцыпу: "хлусі больш – нешта застанецца". Былы прэм'ер не выключае, што галоўнай прычынаю ўзбуджэньня справы супраць прадпрымальніка Аляксандра Пупейкі было жаданьне уладаў атрымаць на яго, Міхала Чыгіра, кампрамэтуючыя зьвесткі. Алег Бажэлка прызнаў, што адразу ў дзьвюх справах, якія гучалі летась на ўсю краіну і за яе межамі, пацьвердзіць ранейшыя абвінавачваньні не ўдалося… Справа дырэктара Жлобінскага мэталургічнага камбінату Феактыстава, які быццам бы краў дзяржаўную маёмасьць, адпраўленая на дарасьледваньне. Пакуль доказаў віны дырэктара не знойдена. У такім жа стане й справа былога рэктара Гомельскага мэдычнага інстытуту Юрыя Бандажэўскага, якому спачатку інкрымінавалі атрыманьне хабару ажно ў 27 тысячаў даляраў, але "…такія паказаньні давалі дзьве асобы, адная потым адмовілася. Грошай, якія б сьведчылі пра хабар, ня знойдзена, і таму з-за розных прычынаў, у тым ліку й гэтай, Бандажэўскі быў адпушчаны з турмы пад падпіску аб нявыязьду", – патлумачыў Алег Бажэлка. Пракурор упэўнены, што хабарніцтва ў інстытуце, дзе раней працаваў Бандажэўскі, было вельмі распаўсюджаным, і ўсё ж ён не выключае, што справа супраць былога рэктара ня дойдзе да суду.

Самае папулярнае
1