Учора і сёньня палітычнае жыцьцё ў двух эўрапейскіх краінах – Фінляндыі і Харватыі – сканцэнтраванае вакол прэзыдэнцкіх выбараў. Прэзыдэнтам Фінляндыі – краіны, якая ў 1917 годзе атрымала незалежнасьць ад cавецкай Расеі, а ў 40 годзе была ў стане вайны з СССР – абраная Тар'я Халонэн. Халонэн – член Сацыял-дэмакратычнай партыі – атрымала больш як 51 адсотку галасоў. Ейны супернік, былы прэмьер-міністар Эска Ахо, узяў 48 адсоткаў. У выбарах удзельнічалі больш як 80 адсоткаў асобаў, якія маюць права голасу. Апошнія дні перад выбарамі вызначаліся высокім напружаньнем палітычных дэбатаў. Тар'я Халонэн выступае за інтэграцыю ў Эўропу ў межах Эўразьвязу. Выступаючы напярэдадні выбараў, Халонен падтрымала пазыцыю Эўразьвязу, накіраваную на абмежаваньне адносінаў з Аўстрыяй пасьля таго, як там быў сфармаваны ўрад з удзелам ультраправага лідэра Гайдэра, у той час як іншы кандыдат, Ахо, выказаўшы шкадаваньне з прычыны посьпеху Гайдэра, параўнаў акцыі Эўразьвязу з пазыцыяй, якую ў адносінах да Фінляндыі Савецкі Саюз займаў пад час "халоднай вайны". Першай у гісторыі Фінляндыі прэзыдэнту-жанчыне Тар'і Халонен 56 гадоў, на працягу дваццаці апошніх гадоў яна зьяўлялася членам парплямэнта, а з 95-га году працавала міністрам замежных справаў. Яна зьяўляецца прадстаўніком левага крыла Сацыял-дэмакратычнай партыі, і карыстаецца вялікай папулярнасьцю ў прафсаюзах. Тым часам, у Харватыі прэзыдэнцкае галасаваньне па кандыдатуры новага прэзыдэнта краіны скончваецца ў восем гадзінаў паводле менскага часу. Абодва кандыдаты – Сціп Мексік і Дражын Будыса – выказваюцца за абмежаваньне прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў і інтэграцыю ў эўрапейскія структуры. Яны гэтаксама лічаць, што трэба стварыць умовы для вяртаньня этнічных сэрбскіх уцекачоў, якія пакінулі краіну ў 90-х гадох, і што Загрэб павінен супрацоўнічаць з Гаагскім трыбуналам ў справе вайсковых злачынстваў.

Самае папулярнае
1