Суд Заводзкага раёну Менску распачаў разгляд адміністрацыйнае справы старшыні Свабоднага прафэсійнага саюзу Менскага аўтазаводу Міхала Марыніча. Ён абвінавачваецца ў арганізацыі ў сьнежні мінулага году несанкцыянаванага мітынгу. Сёньняшні разгляд адміністрацыйнае справы Міхала Марыніча распачаўся з пратэсту ягонае адвакаткі Натальлі Тарасюк. Яна абвясьціла, што адміністрацыйныя пратаколы на лідэра Свабоднага прафэсійнага сазу МАЗу ня маюць сілы, бо складзеныя з парушэньнем заканадаўства. У іх закрэсьленыя прозьвішчы, выцертыя першапачатковыя дадзеныя. Мэта падробкі дакумэнтаў відавочная – каб як мага больш жорстка пакараць Марыніча. Міліцыянты затрымалі яго 16 сьнежня ля прахадной МАЗу адначасова з шасьцю іншымі прадстаўнікамі дэмакратычных прафэсійных саюзаў. Як вядома, гэтая "шасьцёрка" прайшла ўжо праз судовую чыстку. Усіх іх абвінавацілі ў спробе зарганізаваць ля прахадной заводу нясанцыянаваны мітынг. Старшыні ж Свабоднага прафэсійнага саюзу сёньня было прад'яўлена і іншае абвінавачваньне – у тым, што ён 16 сьнежня зарганізаваў і правёў мітынг пад час абедзеннага перапынку на тэрыторыі заводу. Тым самым, – лічаць ініцыятары справы, – Марыніч парушыў частку другую 167-га артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу, што цягне больш строгую адказнасьць – пакараньне вялікім штрафам або арыштам да 15 сутак. У той дзень пад час абедзеннага перапынку Міхал Марыніч праводзіў на тэрыторыі заводу прафсаюзны сход. Рэч у тым, што адміністрацыя МАЗу 9 сьнежня сканфіскавала прафсаюзны офіс, і таму сябры Свабоднага прафэсійнага саюзу зьбіраліся пад адкрытым небам. Там жа абмяркоўвалі й свае надзённыя праблемы – падвышэньне заробкаў, вяртаньне прафсаюзнага памяшканьня й гэтак далей. А адміністрацыя аўтазаводу і міліцыянты, што былі выкліканыя на прадпрыемства, палічылі сход мітынгам. Што было на самой справе – павінен высьветліць суд. Судзьдзя Жана Хвайніцкая, якая вядзе гэтую справу, на папярэдніх шасьці працэсах адназначна займала бок міліцыі ды адмініністрацыі заводу. Сваё адмоўнае стаўленьне да прадстаўнікоў Свабоднага прафэсійнага саюзу яна выразна дэманстравала й сёньня… Па-першае, бяз аніякіх тлумачэньняў заплюшчыла вочы на грубыя парушэньні складальнікаў пратаколаў. Па-другое, адхіліла пратэст адвакаткі Натальлі Тарасюк, на думку якой сьведкам з боку адміністрацыі МАЗу й Заводзкага РАУСу судзьдзя стварала прывеліяваныя ўмовы. Прысуд у гэтай адміністрацыйнай справе мяркуецца вынесьці на наступным тыдні.

Самае папулярнае
1