Сёньня ў Маскоўскім судзе Менску было адмоўлена ў задавальненьні пазову Міністэрства ў справах надзвычайных сытуацыяў Беларусі да выпускніка пажарнае вучэльні Сяргея Вярэніча, які адмовіўся падпісваць кантракт аб прымусовым разьмеркаваньні. Сёньня ў Маскоўскім судзе Міністэрства ў справах надзвычайных сытуацыяў прайграла грамадзянскую справу выпускніку пажарнае вучэльні Сяргею Вярэнічу. Сума зыску складала 937 мільёнаў рублёў. Сяргей Вярэніч паступіў у пажарную вучэльню ў 94-м годзе. Адміністрацыя нічога не паведаміла студэнтам пра тое, што пазьней ім давядзецца падпісваць нейкую дамову. Пра кантракт, у адпаведнасьці зь якім кожны выпускнік мусіць адпрацаваць ня менш як пяць гадоў, студэнты даведаліся толькі на чацьвертым курсе. Паводле кантракту, той, хто не падпарадкуецца, мусіць выплаціць грошы за навучаньне – а гэта каля 1-й тысячы пяцісот даляраў. Пры гэтым адміністрацыя пагражала адлічэньнем тым, хто не падпіша кантракт. Многія, баючыся гэтага, пайшлі на хітрыкі: на бланку свае дадзеныя ўказалі, а подпісы не паставілі, спадзеючыся на тое, што ў гэтым выпадку кантракт будзе несапраўдным. Сярод іх быў і Сяргей Вярэніч. Але калі праз год ён атрымаў дыплём, высьветлілася, што ягоны подпіс кімсьці падроблены. Абураны выпускнік не пагадзіўся выконваць умовы кантракту. Яшчэ некалькі чалавек зрабілі тое ж. Міністэртва ў справах надзвычайных сытуацыяў зьвярнулася з зыскам у суд Маскоўскага раёну сталіцы. Суд прызначыў экспэртызу й высьветліў: подпіс на ўсіх асобніках кантракту зроблены адной асобаю, але кім – невядома. Сяргей Вярэніч паведаміў нашаму радыё: "Я лічу, што суд слушна адмовіў у задавальненьні зыску, таму што кантракт быў заключаны не ў нарматыўны тэрмін і з парушэньнем грамадзянскага заканадаўства. Многія мае аднакурсьнікі сочаць за гэтай судовай справаю, бо іх чакае тое самае. А тыя, хто працуе там, куды іх накіравалі паводле кантракту, ня маюць магчымасьці знайсьці іншую працу. Кантракт іх вельмі стрымлівае, а грошай, каб адкупіцца ад міністэрства, яны ня маюць". Яшчэ некалькі падобных справаў знаходзяцца ў судох. Адказчыкамі ў іх зьяўляюцца выпускнікі навучальных установаў, якія належаць да Міністэрства нутраных справаў.

Самае папулярнае
1