Сёньня прадстаўнік Беларусі пры статутных ворганах Садружнасьці Сяргей Посахаў заявіў на прэсавай канфэрэнцыі, што выбары ў прэзыдэнцкую "Палату прадстаўнікоў" і саюзны парлямэнт Беларусі й Расеі могуць быць спалучаныя і пройдуць напрыканцы лістапада сёлета. Нягледзячы на заявы пра незвычайную пасьпяховасьць саміту кіраўнікоў краінаў СНД, прадстаўніку Беларусі ў статутных ворганах Садружнасьці Посахаву ўсё ж давялося прызнаць, што фактычна з-за пазыцыі Расеі на саміце не было вырашанае адное з асноўных пытаньняў – пра зону свабоднага гандлю. Паводле словаў Посахава, Расея запатрабавала зацьвердзіць 101 вынятку з агульных правілаў, у тым ліку й адносна энэрганосьбітаў. У той жа час колькасьць выняткаў, прапанаваных, напрыклад, Беларусьсю, зводзілася да 11. Акрамя гэтага, палажэньні пра выканаўчы камітэт СНД і Эканамічную раду СНД прынятыя таксама не былі. Гучных заяваў пра "гаварыльню", зь якімі на самітах СНД любіць выступаць Аляксандар Лукашэнка, гэтым разам не было. Зь пералічаных дасягненьняў саміту, пра якія казаў Посахаў, найбольшую вартасьць, як выглядае, маюць палітычныя пытаньні. А менавіта – адзінадушная падтрымка Ўладзімера Пуціна пры прызначэньні на пасаду новага старшыні Рады кіраўнікоў дзяржаваў СНД. Сяргей Посахаў давёў на прэсавай канфэрэнцыі, што афіцыйны Менск моцна разьлічавае на тое, што Ўладзімер Пуцін пазбавіцца ад словаспалучэньня "выканаўца абвязкаў". І дамоўленасьці, дасягнутыя сёньня ў Маскве паміж Пуціным і Лукашэнкам, пачнуць увасабляцца ў выглядзецца пабудовы "хаўрусных ворганаў кіраваньня". Упершыню Сяргей Посахаў агучыў сёньня тэзу пра тое, што выбары ў хаўрусны парлямэнт Беларусі й Расеі могуць быць спалучаныя з выбарамі ў прэзыдэнцкую "Палату прадстаўнікоў". Гэтая тэза прагучала ў Беларусі ўпершыню, і, мяркуючы па тым, як актыўна Посахаў даводзіў магчымасьць спалучэньня дзьвюх выбарчых кампаніяў, пытаньне пра прызначэньне выбараў на адзін час афіцыйным Менскам амаль вырашана. Сяргей Посахаў нават заявіў, што заплянаваныя тэрміны прыняцьця закона аб выбарах у хаўрусны парлямэнт (канец траўня) цалкам дазваляюць правесьці супольныя выбары напрыканцы лістападу.

Самае папулярнае
1