Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 24 студзеня 2000 г.


Любоў Лунёва, Менск

(эфір 21 студзеня)
Сябраў праваабарончай арганізацыі "Ліга правоў чалавека", якія падалі заяву на імя Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем ягонай адстаўкі, пачалі выклікаць у пракуратуру.

У гарадзкую пракуратуру Менску выклікаюць сябраў незарэгістраванае "Лігі правоў чалавека" на размову. Экспэрт Лігі Кацярына Садоўская лічыць, што гэта рэакцыя ўладаў на заяву, якую падалі сябры арганізацыі да прэзыдэнта з патрабаваньнем ягонай адстаўкі. Яна паведаміла "Радыё Свабода":

(Садоўская: ) "5 студзеня мы прыйшлі ў адміністрацыю прэзыдэнта і падалі зварот да прэзыдэнта, каб ён пайшоў у адстаўку, калі ён ня хоча вырашаць пытаньні сваіх выбаршчыкаў. Калі ён так, як кажуць людзі, плюе нам у твар, хаця сам кажа, што яго паважаюць, і што ён усё робіць для свайго народа, – гэта ўсё мана. І вось як мы схадзілі і накіравалі яму гэты зварот, нас пачалі перасьледаваць. Першую выклікалі Жукавец Варвару Адамаўну. Яе пачалі дапытваць, чаго яна зьвяртаецца ў Беларускую Лігу правоў чалавека, чаго яна зьвяртаецца ў Беларускую Асацыяцыю абароны правоў чалавека, колькі яна плоціць гэтым арганізацыям, чаго яна ходзіць па замежных прадстаўніцтвах і іншае. 14 студзеня выклікалі Бякасава Івана Іванавіча. Тыя ж пытаньні задавалі. Пасьля Прафіяновіча Мікалая Антонавіча. Прафіяновічу проста адказалі, што за тое, што ён пайшоў у прадстаўніцтва АБСЭ і будзеш далей хадзіць скардзіцца, мы, маўляў, завядзем супраць цябе крымінальную справу. Патрабавалі, каб ён падпісаў нейкія паперкі, якія яны на яго склалі. Ён адмовіўся".

– паведаміла Кацярына Садоўская, экспэрт "Лігі правоў чалавека".

Нагадаем, што гэтая арганізацыя не прайшла перарэгістрацыю, бо пад такой назваю зарэгістраваў сваю арганізацыю Яўген Новікаў, які на звароты грамадзянаў адказвае, што пакуль яму няма калі займацца абаронаю правоў чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG