Сёньня ў гарадзкім судзе Менску пачаўся працэс над былым прэм'ер-міністрам Беларусі Міхалам Чыгіром. На суд прыйшлі больш як сто прыхільнікаў Чыгіра, якім не хапіла месца ў судовай залі і яны запатрабавалі, каб працэс праходзіў у больш прасторным памяшканьні. Неўзабаве пасьля пачатку судовага паседжаньня судзьдзя Васілевіч быў вымушаны абвесьціць перапынак да вырашэньня пытаньня з памяшканьнем. (Запіс: ) "Адкрытага суда! Адкрытага суда!…" Пад гэтыя патрабаваньні тых, каму не хапіла месца ў зале, распачаўся сёньня ў Менскім гарадзкім судзе працэс над былым кіраўніком ураду Міхалам Чыгіром. Усяго на працэс прыйшлі больш за сто чалавек. І, як гэта звычайна робіцца ў беларускіх судох, у людзей пачалі правяраць дакумэнты, складаць нейкія сьпісы. У выніку, калі працэс пачаўся, палова жадаючых да залі нават не дабралася й засталася за кардонам міліцыянтаў на першым паверсе. Але людзі з гэтым не пагадзіліся й пачалі ў голас абурацца, а потым і скандаваць патрабаваньне – "Адкрытага суду". Гэтыя галасы было добра чуваць на трэцім паверсе, дзе праходзіў працэс. Судзьдзя Аляксандар Васілевіч, які старшынюе на працэсе, не зьвяртаючы ўвагі на шум, усё ж адкрыў паседжаньне. Нагадаю, экс-прэм'ер абвінавачваецца паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу, зьвязаных са злоўжываньнямі службовым становішчам і нядбайнасьцю, што, на думку сьледчых, нанесла дзяржаве шкоду ажно на чатыры мільёны даляраў. Сам Чыгір гэтыя абвінавачваньні называе сфальшаванымі й тлумачыць іх палітычнымі прычынамі. "Абвінавачваньні ўзьніклі, як толькі я абвесьціў, што вазьму ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах", – казаў сёньня Чыгір амбасадарам, якія прыйшлі на працэс. Як толькі суд пачаўся, абвінавачваны Чыгір заявіў хадайніцтва аб адхіленьні пракурора рэспубліканскае пракуратуры Віктара Жынгеля, як чалавека, асабіста зацікаўленага ў абвінаваўчым прысудзе. Судовая калегія раілася ледзь не паўгадзіны, вырашаючы лёс гэтае заявы, і адхіліла яе. Вось як пракамэнтаваў рашэньне суду абаронца Чыгіра Гары Паганяйла: "…Гэта права суду, але для нас цяпер зразумела, што той сцэнар, які быў распрацаваны дзеля гэтага працэсу, будзе дакладна гэтым судом выконвацца", – лічыць грамадзкі абаронца Гары Паганяйла. Не зьдзівіўся, што суд прыняў такое рашэньне, і Міхал Чыгір. Былы прэм'ер заявіў нашаму радыё: (Чыгір: ) "Нядрэнна, што суд адкінуў нашае хадайніцтва, таму, што тут яўная зацікаўленасьць праглядаецца пракурора Жынгеля ў канчатковым выніку суда. Пройдзе час, гэтая справа будзе пераглядацца па-новаму. Тады ўсе гэтыя рашэньні будуць разглядацца іншымі людзьмі, і яны дадуць зусім іншую ацэнку таму, што сёньня адбываецца ў судзе". (Карэспандэнт: ) "А ў чым, на ваш погляд, зацікаўленасьць пракурора?" (Чыгір: ) "У тым, што мяне выклікалі ў пракуратуру і патрабавалі ад мяне нейкіх "правільных" паводзінаў на судзе, каб я не выказваў тыя ці іншыя думкі, як я рабіў гэта на першым паседжаньні 13 сьнежня. І мне нават сказаў пракурор Жук, калі я сябе буду так паводзіць, дык мяне ізноў схаваюць за краты. Я ведаю, чаму гэта адбылося. Таму, што пракурор Жынгель сказаў, што я нейкія заявы тут рабіў, хаця я, як абвінавачаны, маю права сказаць сваю думку па любым пытаньні. Але яны хочуць, каб я маўчаў, каб я не выказваўся па тых эпізодах, якія разглядаюцца ў судзе. Але ж гэтага ня будзе. Па-другое, ён на першым паседжаньні павінен назіраць і рабіць заўвагі. Было дапушчана столькі памылак, што Вярхоўны Суд быў вымушаны скасаваць вынікі першага распарадчага паседжаньня. А ён на ўсё закрыў вочы, нічога ня бачыў". (Карэспандэнт: ) "Сёньня столькі народу прыйшло вас падтрымаць. Вы задаволены гэтай падтрымкай?" (Чыгір: ) "Я вельмі ўдзячны гэтым людзям, якія сёньня прыйшлі для падтрымкі. Я спадзяюся, што буду мець гэтую падтрымку заўсёды. І ведаеце, вы паглядзіце, як суд сябе паводзіць. Яны бачаць, што людзі мяне падтрымліваюць, што прыйшлі журналісты, прыйшлі паслы буйнейшых замежных дзяржаваў. Вы ж бачыце, што яны зрабілі – яны перанесьлі паседжаньне, бо пад такім пільным наглядам яны баяцца рабіць наступныя памылкі. Ім лепш троху адпрацаваць і зрабіць перапынак, каб не зрабіць памылкі…" Гэтак лічыць былы прэм'ер-міністар, цяпер падсудны Міхал Чыгір. Дзень, калі суд над ім адновіцца, пакуль невядомы. Судзьдзя Васілевіч заявіў, што паведаміць удзельнікам працэсу пра гэта, як толькі вырашыцца пытаньне зь вялікім памяшканьнем.

Самае папулярнае
1