Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 17 студзеня 2000 г.


Юрась Карманаў, Менск

(эфір 15 студзеня)
15 студзеня Сойм БНФ "Адраджэньне" (пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі) зацьвердзіў плян вулічных акцяў пратэсту "Вясна 2000".

Пяць буйных масавых акцыяў пратэсту былі зацьверджаныя на сёньняшнім Сойме БНФ "Адраджэньне" на "Вясну 2000".

Сойм БНФ "Адраджэньне" падтрымлівае акцыі, якія ладзяць прафэсійныя зьвязы ў абарону сацыяльных правоў працоўных і прадпрыймальнікаў, сьвяткаваньне беларускай моладзьдзю Дня сьвятога Валянціна 14 лютага (у гэты дзень адбудзецца акцыя "Беларусь у Эўропу"), акцыю беларускіх вэтэранаў вайны ў Аўганістане 15 лютага й заклікае сябраў і прыхільнікаў БНФ прыняць чынны ўдзел у падрыхтоўцы й правядзеньні гэтых імпрэзаў", – гаворыцца ў звароце Сойму БНФ.

Гэтыя акцыі павінны, на думку сябраў Сойму, паспрыяць посьпеху найважнейшых акцыяў "Вясны 2000" – Дня Канстытуцыі 15 сакавіка і традыцыйных сьвяткаваньняў: Дня Волі 25 сакавіка й Чарнобыльскага Шляху.

Старшыня БНФ "Адраджэньне" Вінцук Вячорка, які вёў паседжаньне Сойму, заявіў нашаму радыё:

(Вячорка: ) "Гэты год – год стратэгічнага павароту ў лёсе Беларусі. На жаль, гэты паварот можа быць як у лепшы, гэтак і ў горшы бок. Дынамізавала сытуацыю зьмена ў расейскім кіраўніцтве, дзе да ўлады прыйшла цынічная гэнерацыя прадстаўнікоў спэцслужбаў. Мы, у якасьці екепскага варыянту прагнозу дапускаем выкарыстаньне так званай інтэграцыйнай карты з боку каманды Пуціна для таго, каб набраць перадвыбарчыя працэнты пасьля таго, як яны загразнуць такі ў партызанскай вайне ў чачэнскіх гарах. Нам скрайне неабходна мець магчымасьць паказаць расейскім палітычным элітам, што Беларусь проста так не задецца. Менавіта таму мы зрабілі акцэнт на ланцужок масавых акцыяў. Прычым, вельмі разьлічваем на тое, што гэтым разам, сёлета, гэтыя акцыі будуць ладзіцца кааліцыйна, і, прыкладам, 25 сакавіка, у Дзень Незалежнасьці, гэта будзе ключавая акцыя, у якой возьмуць удзел прадстаўнікі ўсіх тых палітычныхь сілаў, якім дарагая ідэя незалежнасьці".

На паседжаньні Сойму быў утвораны арганізацыйны камітэт у падрыхтоўцы сьвяткаваньня Дня Волі 25 сакавіка. Вячаслаў Сіўчык таксама вылучыў ініцыятыву стварэньня на падмурку рэгіянальных структураў БНФ філіяў ТБМ.

Як гавораць у БНФ, ланцуг акцыяў пратэсту павінен вымусіць улады пайсьці на перамовы й на вольныя дэмакратычныя выбары. У звароце Сойму БНФ "Адраджэньне" гаворыцца, што гэтая арганізацыя падтрымлівае ініцыяваны АБСЭ перамоўны працэс дзеля мірнага разьвязаньня праблемаў. Разам з тым, у заяве канстатуецца, што "рэжым сваімі дзеяньнямі паказаў, што не зьбіраецца весьці сур'ёзныя перамовы".

Заўважу, што ўсе масавыя акцыі пратэсту, плян якіх зацьвержаны на Сойме, узгодненыя зь іншымі апазыцыйнымі партыямі й рухамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG