Учорашні выступ Аляксандра Лукашэнкі на дыпляматычным прыёме з нагоды навагодніх і калядных сьвятаў выклікаў сярод замежных дыпляматаў прыкметны розгалас. Сёньня я меў магчымасьць паразмаўляць з двума высакапастаўленымі замежнымі дыпляматамі, якія прысутнічалі на ўчорашнім прыёме. І адзін, і другі закцэнтавалі ўвагу на вонкавым абліччы беларускага лідэра. Паводле маіх суразмоўцаў, Лукашэнка выглядаў вельмі стамлёным і нэрвовым. Было бачна, што ён у дрэнным настроі, што адчувае сябе кепска. Гэта ж адзначылі й шмат хто зь іншых удзельнікаў прыёму. Адзін з дыпляматаў, што працуе ў Менску, спасылаючыся на калегу зь ягонай жа краіны, які жыве ў Маскве, паведаміў інфармацыю, якая гэтымі днямі актыўна абмяркоўваецца ў расейскіх палітычных колах. Кажуць, што Ўладзімер Пуцін быццам бы забараніў Лукашэнку паездкі ў расейскія рэгіёны. Калі Лукашэнка прыяжджае ў расейскую губэрню ў рангу прэзыдэнта фармальна незалежнае краіны, то ён тым самым уздымае мясцовага губэрнатара да свайго ўзроўню, што, як лічыць Уладзімер Пуцін, не садзейнічае цэнтралізацыі ўлады ў Расеі. Паводле майго суразмоўцы, пакуль невядома, калі загад Крамля ўвойдзе ў моц – адразу або пасьля абраньня Пуціна прэзыдэнтам. Зьвярнулі замежныя дыпляматы ўвагу і яшчэ на адную акалічнасьць. Лукашэнка выйшаў да іх на прыём у суправаджэньні… аховы! Зьяўленьне аховы ў такой спэцыфічнай аўдыторыі, на іхную думку, выглядае даволі дзіўна. Паводле маіх суразмоўцаў, найбольшую актыўнасьць у размовах з Лукашэнкам учора ўвечары прадэманстравалі амбасадар Злучаных Штатаў Амэрыкі Дэніэл Спэкгард і кіраўнік групы АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік. Што тычыцца спадара Віка, дык, паводле нашай інфармацыі, у гэты вечар ён так і не даведаўся ад Лукашэнкі імя пераемніка Міхала Сазонава на пасадзе кіраўніка ўрадавае дэлегацыі на перамовах з палітычнай апазыцыяй. Між тым, у суботу амбасадар Вік вылятае ў Вену, дзе 16 або 17 студзеня павінен мець гутарку па беларускім пытаньні з новым дзейным старшынём АБСЭ – міністрам замежных справаў Аўстрыі Вольфгангам Шуселем.

Самае папулярнае
1