Сёньня група актывістаў Свабоднага прафэсійнага зьвязу прадпрыймальнікаў падала ў Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт заяўку на правядзеньне ў сталіцы 31 студзеня мітынгу пратэсту. Раней кіраўніцтва Cвабоднага прафэсійнага зьвязу прыняла рашэньне распачаць зь 1 лютага агульнанацыянальны страйк на рэчавых кірмашох краіны. Як паведаміў нашаму радыё старшыня прафзьвязовага камітэту Менскага кірмашу "Дынама" Леанід Каліценя, удзел у страйку гатовыя ўзяць да 90 адсоткаў прыватных прадпрыймальнікаў Беларусі. Прыватныя гандляры пратэстуюць супраць увядзеньня 20-адсоткавага падатку на даданую вартасьць, які, на думку многіх дробных прадпрыймальнікаў, значна падвысіць кошт тавару на рынках і прывядзе іх да банкруцтва. Закон пра выплату гэтага падатку ўсімі суб'ектамі гаспадараньня ў Беларусі набыў моц 1 студзеня сёлета. Кіраўніцтва Свабоднага прафэсійнага зьвязу заклікае прыватных прадпрыймальнікаў працягваць страйк да таго часу, пакуль улады не адменяць свайго рашэньня.

Самае папулярнае
1