Першы працоўны тыдзень 2000 году пачаўся ў Беларусі ва ўмовах, калі дзяржава ня мае зацьверджанага бюджэту. Звычайна ў цывілізаваных краінах закон аб бюджэце прымаецца напрыканцы году, каб зь 1 студзеня жыць паводле гэтага закону. Але ў Беларусі ўсталявалася іншая традыцыя. Закон аб бюджэце прымаецца ў Беларусі зь вялікім спазьненьнем ужо на працягу некалькіх апошніх гадоў. Цікава, што на разгляд гэтага дакумэнту ў першым чытаньні "Палаце прадстаўнікоў" адведзены толькі адзін дзень – 4 студзеня. Праз тыдзень дэпутатам прапануецца прыняць дакумэнт у другім чытаньні. У бюджэце шмат спрэчных пытаньняў. Летась урад абяцаў, што будзе зьмененая сыстэма падаклаабкладаньня, што яна стане прасьцейшай, а падаткі зьменшацца. Але напрыканцы мінулага году міністар фінансаў Мікалай Корбут паведаміў, што падатаабкладаньне зьменіцца нязначна. Згодна з новым праектам, уводзіцца толькі новы парадак аплаты падатку на даданую вартасьць, а некалькі збораў аб'яднаныя ў адзіны. Становішча падаткаплацельшчыкаў гэта не палепшыць. Але магло быць і горш. Паводле нашых зьвестак, згодна з праектам дырэктывы эканамічнага разьвіцьця, якая была распрацаваная кіраўніком юрыдычнай ўправы адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандрам Пласкавіцкім, плянавалася замяніць усе падаткі адзіным. Але ўрад, напэўна, так і не зразумеў, якім чынам разнастайныя прадпрыемствы здолеюць плаціць стандартны падатак. І дырэктыва, на шчасьце для прадпрыемстваў, так і не была прынятая. Расходная частка бюджэту складзе больш за 1 трыльён 600 мільёнаў рублёў. Дэфіцыт заплянаваны невялікі. Прадугледжана, што ён складзе каля 1,8 адсотку ад валавага нутранага прадукту. Значная частка дэфіцыту павінна фінансавацца за кошт крэдытаў Нацыянальнага банку. Але ўжо сёньня вядома, што Нацыянальны банк можа выдаткаваць суму, значна меншую за патрэбную. Дарэчы, летась у дзяржавы паўсталі сур'ёзныя праблемы зь фінансаваньнем дэфіцыту, паколькі банкі ў выніку дапамогі сельскай гаспадарцы засталіся амаль бяз грошай.

Самае папулярнае
1