Учора ў Туле скончылася двухдзённае паседжаньне Міжбанкаўскае валютнае рады Беларусі й Расеі. Галоўнай мэтаю рады была падрыхтоўка пагадненьня аб паэтапным ўвядзеньні адзінае валюты й стварэньні адзінага эмісійнага цэнтру. Менавіта па гэтым галоўным пытаньні вынік атрымаўся прадказальны. Як сказана ў прэсавым рэлізе Нацыянальнага банку Беларусі, пад час перамоваў былі "ўдакладнёныя пазыцыі бакоў, якія будуць адлюстраваныя ў міждзяржаўным пагадненьні аб паэтапным ўвядзеньні адзінае валюты. Рабочым групам даручана падрыхтаваць тэкст праекту дакумэнту і абмеркаваць яго на бліжэйшым паседжаньні". Нагадаем, што на самой справе бакі прытрымліваюцца несумяшчальных пазыцыяў: Расея хоча, каб адзіным эмісійным цэнтрам быў яе Цэнтрабанк, беларускі бок настойвае на тым, каб эмісіяй грошай займаўся супольны камітэт, сфармаваны на парытэтных пачатках. Калі радкі паведамленьня Нацыянальнага банку перавесьці з канцэлярыту на чалавечую мову, то атрымліваецца ні аб чым спадары Пракаповіч і Герашчанка ў Туле не дамовіліся. Паводле вядомае чынавенскае звычцы пытаньне перадалі дзеля прапрацоўкі рабочай групе. Але пытаньне гэта – не тэхнічнае, а палітычнае, зьвязанае з сувэрэнітэтам краіны. Іх па вызначэньні ня могуць вырашыць кіраўнікі цэнтральных банкаў, тым больш гэта па-за сфэраю кампэтэнцыі чыноўнікаў ніжэйшага рангу… Вельмі цікавую трактоўку гэтым перамовам даў прэзыдэнт дасьледніцкага цэнтру "Стратэгія" Леанід Заіка. "Тое, што адбываецца, прадстаўляе зь сябе від палітычнае драматургіі. Будуць сустракацца і Герашчанка, і Пракаповіч, і наступныя кіраўнікі цэнтральных банкаў, але заўсёды гэта будзе ўпірацца не ў тэхнічныя, а ў палітычныя бакі праблемы. Чаму? У Канстытуцыі запісана, што Беларусь мае свой цэнтральны банк, які зьяўляецца эмісійным цэнтрам. Калі йсьці па шляху выкарыстаньня расейскага рубля, гэта значыць – адмовіцца ад важнейшага складніка свайго сувэрэнітэту. Людзі, якія працуюць у Нацыянальным банку, кажуць: "Ня трэба перажываць. Аб'яднаньне плянуецца на 2005 год, а што адбудзецца за гэты час? Улада зьменіцца, прэзыдэнты зьменяцца. Давайце гуляць у гэтую гульню, будзем сустракацца, абмяркоўваць, як уводзіць гэтую адзіную грашовую адзінку". Але рашыцца на тое, каб пайсьці ў расейскую грашовую сыстэму – гэта вельмі адказнае рашэньне, яно ня можа быць хуткім. А пакуль чыноўнікі адпрацоўваюць свой хлеб: сустракаюцца, п'юць каву, шампаньскае, абмяркоўваюць, пішуць паперы. Паперы сапраўды пішуцца няблага". Гаварыў прэзыдэнт дасьледніцкага цэнтру "Стратэгія", эканаміст Леанід Заіка.

Самае папулярнае
1