Сёньня маці Андрэя Клімава назвала нашаму Радыё імя супрацоўніка СІЗО, які нанёс цяжкія траўмы яе зьняволенаму сыну. Гэта падпалкоўнік Іван Ахрамовіч. Дэпутат, пасьля збіцьця яго ў ізалятары 13 сьнежня, не паправіўся і з гэтае прычыны суд у яго справе сёньня не аднавіўся. Судзьдзя Вера Тупік, якая вядзе працэс, заявіла пра хваробу дэпутата й прызначыла новае павседжаньне на 30 сьнежня. Між тым абарона й сваякі Клімава заяўляўць, што судзьдзя ўступіла ў змову з супрацоўнікамі ізалятару, каб пазьбегнуць адказнасьці за арганізацыю зьбіцьця дэпутата Клімава. Чакалася, што сёньня будуць паведамленыя вынікі судова-мэдычнай экспэртызы стану здароўя Клімава. Экспэртыза была прызначаная тыдзень таму, пасьля зьбіцьця дэпутата ў ізалятары на вуліцы Валадарскага. Але ані экспэртаў, ані самога падсуднага ў Ленінскім судзе не дачакаліся. Не распачынаючы паседжаньня, судзьдзя Вера Тупік абвесьціла, што Клімаў яшчэ хворы, і прызначыла новы тэрмін на 30 сьнежня. Пры гэтым яна сказала, што турэмныя лекары вызвалілі Клімава ад удзелу ў працэсе да 10 студзеня, і таму раней яго ў судзе ніхто не пабачыць. Між тым судзьдзя адмовілася паведаміць вынікі экспэртызы й нават заявіла, што ня ведае, ці яна ўжо завершаная. Абарона і сваякі Андрэя Клімава з гэтай прычыны заяўляюць пра свае падозраньні ў змове судзьдзі Тупік з адміністрацыяй ізалятару з мэтаю пазьбегнуць адказнасьці за тое, што яны зрабілі зь вязьнем. Жонка Клімава Тацьцяна кажа: (Тацьцяна Клімава: ) "Той факт, што паседжаньне суду перанесенае на такі даўгі тэрмін, сьведчыць пра тое, што спрабуюць схаваць ступень траўмаў, нанесеных Клімаву, апраўдаць бязьдзеяньне ў лячэньні Клімава ва ўмовах стацыянару, дзе ён толькі й можа атрымаць патрэбную дапамогу". Тацьцяна Клімава заяўляе, што ў дадатак да заявы аб узбуджэньні крымінальнае справы супраць адміністрацыі ізалятару, яна будзе дамагацца ўзбуджэньня справы й супраць судзьдзі Веры Тупік. Клімава спасылаецца на словы супрацоўнікаў ізалятару, якія сьцьвярджаюць, што гэта судзьдзя Тупік загадала ім 13 сьнежня любой цаною і ў любым выглядзе даставіць Клімава ў суд. "Мы былі вымушаныя выконваць гэты загад судзьдзі", – апраўдваюцца цяпер супрацоўнікі турмы. На думку абаронцаў Клімава, ёсьць падставы патрабаваць ад пракуратуры краіны дэталёвага спраўджаньня дзеяньняў судзьдзі Веры Тупік. Што вядома зараз пра здароўе Андрэя Клімава? Яго маці й абаронца ў судзе Ала Клімава бачылася зь ім учора ў ізалятары й кажа, што Андрэй ў вельмі дрэнным стане. У яго распухла й пачырванела рука, ёсьць пачарнелыя сінякі на целе, шышкі на галаве. Вось што Ала Клімава паведаміла: (Ала Клімава: ) "Вось Андрэявы словы: "вельмі баліць галава, галавакружэньне, ташната, баліць у грудзях, не магу нармальна дыхаць, калі кашляю, унутры ўсё быццам разрываецца і ў вачох цямнее, баліць сэрца, пасьля таго выпадку я яшчэ й прастыў, забалела горла. Аднак мэдчастка СІЗО спрабуе схаваць сапраўдны стан майго здароўя і адмаўляе мне ў стацыянары". Гэтак сказаў сваёй маці Андрэй Клімаў. Цяпер жанчына ўжо можа назваць і прозьвішчы тых, хто зьдзекваўся над Клімавым. (Ала Клімава: ) "Вось дадатковыя зьвесткі. Што зьбіваў падпалкоўнік Ахрамовіч Іван Мікалаевіч. Прычым падпалкоўнік біў, калі Андрэй ужо ляжаў у кайданках. Такім чынам, ён ня мог ужо ані галаву закрыць, нічога". Ала Клімава ўдакладніла, што падпалкоўнік Ахрамовіч займае пасаду намесьніка начальніка ізалятару на Валадарскага. Дадзеныя пра ягоныя дзеяньні ў Клімавай зь першых рук. (Ала Клімава: ) "Гэта Андрэй сказаў у СІЗО пры сустрэчы. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што зьбіваў яго тады "калі я ўжо быў у кайданках, нагамі і рукамі". Гэта была маці дэпутата Андрэя Клімава Ала Пятроўна Клімава, якая і ў судзе абараняе свайго сына.

Самае папулярнае
1