Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 17 сьнежня 1999 г.


Сёньня былая старшыня Нацыянальнага Банку Беларусі Тамара Віньнікава дала інтэрвію Беларускай службе Радыё Свабода. Прапануем Вашай увазе яго фрагмэнты.

(Віньнікава: ) "Я Вам магу сказаць, што больш за ўсё ўразіла мяне ў сьледчым ізалятары Камітэта Дзяржаўнае Бясьпекі: што яны там таксама гавораць шэптам. Супрацоўнікі гавораць шэптам, паказваюць на столь. Хто ж над імі, я ня ведаю. Дагэтуль я думала Бог, цяпер сумняюся, ня ведаю. Усе супрацоўнікі кантактуюць цыдулкамі, бо гаварыць нельга, сучаснае падслухоўваючае абсталяваньне ўсюды стаіць. Калі хочаш сказаць нешта такое, каб ня чулі чужыя вушы, запіскі пісалі. Я пісала запіскі, а як жа. Пасьля мы іх бралі, несьлі ў прыбіральню, рвалі на дробныя кавалкі і змывалі ва ўнітаз…

Скажыце на міласьць, рэспубліка, дзе вельмі моцныя структуры сілавых ведастваў, моцныя сілавыя структуры, Вы гэтаму не запярэчыце. Вы дапускаеце, каб у складзе апазыцыі не было ўкаранёных прадстаўнікоў спэцслужбаў, Вы такую думку дапускаеце?
Вы маглі б сабе прыпусьціць, што ёсьць структуры, якія бароняць уладу, якія бароняць рэжым, якія бароняць дзяржаву, якія не ўкаранілі б туды сваіх людзей? Я – сумняюся. Я думаю, што яны там ёсьць…

Так, малюся за Аляксандра Лукашэнку. Мне сёньня задавалі вельмі шмат пытаньняў, што такога ня можа быць. Але я магу назваць імёны маіх сьвятароў. Справа ў тым, што я ня проста стаю ў сябе ў кватэры і малюся, але я раблю гэта паволе законаў і канонаў царквы. Падаю спэцыяльна цыдулкі, я плачу за гэта грошы…

Канешне, я вельмі люблю свайго прэзыдэнта…"

Гутарыў

Аляксандар Лукашук

(Тэкст інтэрвію Тамары Віньнікавай Аляксандру Лукашуку чытайце ў наступным выпуску нашае Web-старонкі 20 сьнежня)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG