Прадстаўнік Дзяржаўнага Дэпартамнту ЗША Джон Армстронг, адказны за палітычныя стасункі зь Беларусьсю, сустрэўся сёньня з прадстаўнікамі недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Спадара Армстронга, які трэці дзень знаходзіцца ў Беларусі з працоўным візытам, цікавілі ўмовы існаваньня недзяржаўных беларускіх мэдыя, які адчуваюць моцны прэсынг з боку афіцыйных беларускіх уладаў. Сытуацыя ў гэтай галіне была названая прадстаўнікамі беларускіх СМІ нездавальняючай. У часе свайго пяцідзённага візыту ў Беларусь высокапастаўлены амэрыканскі дыплямат сустракаецца зь лідэрамі палітычнай апазыцыі і прадстаўнікамі афіцыйных уладаў. Паводле вынікаў візыту чакаецца заява Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША аб сытуацыі ў Беларусі.