Учора Савецкі суд Менску вынес папярэджаньні выкладчыку Беларускага гуманітарнага ліцэю Ўладзімеру Аляксандраву й пэнсіянэру Ігнату Петручуку – удзельнікам апазыцыйнай акцыі пратэсту з нагоды падпісаньня расейска-беларускае дамовы. Справа паэта Славаміра Адамовіча перанесеная на іншы тэрмін з-за супрацоўнікаў міліцыі Савецкага РАУСу. Судзьдзя Руслан Казадаеў разглядаў сёньня ў Савецкім судзе Менску адміністрацыйныя справы паэта Славаміра Адамовіча, выкладчыка Беларускага гуманітарнага ліцэю Ўладзімера Аляксандрава й пэнсіянэра Ігната Петручука. У справе Славаміра Адамовіча сьведкі з боку міліцыі – ужо вядомыя нашым слухачам супрацоўнікі Савецкага РАУСу Аляксеенка й Місючэнка – зноў вызначыліся. Гэтым разам яны склалі пратакол паводле артыкулу 167 Адміністрацыйнага кодэксу, але часткі другой, якая прадугледжвае арганізацыю і актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, або паўторныя дзеяньні за тое ж правапарушэньне. Насамрэч гэта не адпавядае рэчаіснасьці. У пратаколе гэтыя міліцыянты замянілі адміністрацыйны артыкул на крымінальны. Судзьдзя Казадаеў вымушаны быў адправіць супрацоўнікаў міліцыі, каб тыя надалі пратаколу нармальны выгляд, а разгляд справы перанёс на наступны тыдзень. У судовым працэсе над выкладчыкам Беларускага гуманітарнага ліцэю Ўладзімерам Аляксандравым сьведкі Аляксеенка й Місючэнка зноў сьцьвярджалі, што дэманстранты рухаліся па праезнай частцы праспэкту, а супрацоўнікі міліцыі – па ходніках. Прагляд відэастужкі ў судовым паседжаньні цалкам абверг гэтыя паказаньні. Але паводле йснуючага Адміністрацыйнага кодэксу міліцыянтаў прыцягнуць да адказнасьці за ілжывыя паказаньні практычна немагчыма. Суд вынес выкладчыку папярэджаньне. Уладзімер Аляксандраў так пракамэнтаваў гэты прысуд: (Аляксандраў: ) "Паколькі 8 сьнежня была падпісаная беларуска-расейская дамова аб стварэньні сумеснай дзяржавы, то ўсе сьвядомыя грамадзяне Беларусі, канешне, павінны былі выказаць свой пратэст супраць гэтага злачынства, і выйшлі на праспэкт Скарыны на акцыю, якую потым улады расцанілі як несанкцыянаванае шэсьце. Пасьля яго мяне з сяброўкай затрымалі два супрацоўнікі міліцыі, прычым не прад'явілі ніякіх абвінавачаньняў, не прад'явілі дакумэнтаў. Вакол нас не было ня толькі шэсьця, але і ніякіх людзей. Адзін з тых, хто мяне затрымліваў, гэта – невядомы мне чалавек. Ён сам ня ведае ані канкрэтнага часу затрыманьня, ні месца затрыманьня, ні, нават, таго, што я затрыманы не адзін, але разам з сяброўкай. Такое ўражаньне, што гэта яго дадатковая прафэсыя – замест абароны грамадзкага пардку, ён яшчэ ў судзе выступае, часам, выступае вось у якасьці такога нячштатнага абвінаваўцы". Ігнат Петручук, пэнсіянэр, інвалід ІІІ-й групы, таксама атрымаў папярэджаньне. Ён паведаміў нашаму радыё: (Петручук: ) "Я лічу, што затрымалі мяне няправільна. Калі ўлічваць сёньняшнія рэаліі, дык суд паступіў больш-менш справядліва, бо мой фізычны стан – я сам інвалід і жонка – інваліка. Абмежаваліся папярэджаньнем". Суды над астатнімі затрыманымі ўдзельнікамі несанкцыянаванай акцыі пратэсту – Вячаславам Сіўчыкам і Міколам Раманавым – адбудуцца заўтра ў судзе Савецкага раёну Менску.

Самае папулярнае
1