Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 10 сьнежня 1999 г.


Кастусь Бандарук, Прага

Не зваюжаючы на перасьцярогі і галасы крытыкі з боку Захаду, расейскія сілы ў Чачні рыхтуюцца да атакі на Грозны і поўнага зьнішчэньня чэчэнскіх ваяроў. Масква заявіла насельніцтву Грознага ўльтыматум, які, аднак, невыканальны.

Згодна расейскаму ўльтыматуму, ўсе жыхары Грознага павінны да сыботы пакінуць горад, інакш тыя, хто застанецца, будуць лічыцца "бандытамі" і бязьлітасна зьнішчацца.

Камандаваньне расейскай арміі не гаворыць, што мае намер зрабіць пасьля сыботы: ўзмацніць абстрэл або атакаваць наземнымі сіламі, аднак, горад ўжо акружаны і адрэзаны ад шляхоў паставак для чэчэнскіх ваяроў.

Учора гэнерал Валеры Манілаў патлумачыў толькі, што Грозны "не будзе ўзяты ў клясычным разуменьні гэтага слова". Расейскае камандаваньне заяўляе, што не атакуе цывільныя аб'екты, але няясна, каго атакуе, паколькі ўсе чэчэнскія ваяры хаваюцца ў бункерах, ў тым ліку, ў супрацьатамным сховішчы яшчэ савецкіх часоў.

У выніку, горад, моцна пашкоджаны яшчэ ў гадох 94-96, зараз амаль поўнасьцю разбураны. У найгоршай сытуацыі апынулася цывільнае насельніцтва – ад 10 да 40 тысяч пераважна старых і хворых жыхароў.

Расейскія сілы усталявалі адмысловы калідор для выхаду з гораду, аднак, не забясьпечылі ніякага транспарту. Міністар надзвычайных сытуацыяў Расеі Шойгу выказаў жаданьне абмеркаваць пытаньне эвакуацыі цывільнага насельніцтва з прэзыдэнтам Масхадавым, адзначыўшы, што гэтае пытаньне ён гатовы абмяркоўваць, нават, з д'яблам.

Аднак, з часу абвешчаньня ўльтыматуму Грозны пакінула вельмі мала людзей. Каб выйсьці з гораду, яны павінны пешкі прайсьці больш за 20 кілямэтраў. Апрача таго, авіяўдары і артылерыйскі абстрэл гораду не спыняюцца нават пасьля абвешчаньня ўльтыматуму. На вуліцах валяююцца непахаваныя целы забітых.

"Людзі ня маюць, нават, магчымасьці перайсьці з аднаго будынку ў другі" – заявіла жанчына, якая пакінула сваю вёску Алхан-Юрт і спрабавала шукаць сховішча ў Грозным. Падобныя ёй людзі стоўпіліся ў халодных лёхах і сховішчах без харчоў, вады і электрычнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG