Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 10 сьнежня 1999 г.


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Абаронцы экс-міністра сельскае гаспадаркі Васіля Лявонава правялі прэс-канфэрэнцыю, на якой зьвярнулі ўвагу журналістаў на парушэньне судзьдзямі крымінальна-працэсуальнага кодэксу Беларусі.

Сьвятлана Ўласава й Барыс Звозкаў, які абараняюць Лявонава, распавялі журналістам пра той эпізод, калі, на іхную думку, суд пад старшынствам судзьдзі Чартовіча сам парушыў заканадаўства, дазволіўшы зачытваць у судзе паказаньні сьведкаў, якія адмовіліся прыйсьці на працэс і паўтарыць свае словы, сказаныя пад час сьледзтва.

Гаворка йшла пра паказаньні Васіля Старавойтава і ягонага падначаленага ў акцыянэрным таварыстве "Расьвет" Аляксандра Яўстратава. У дакумэнтах справы Старавойтаў узгадваў, што даваў загады адвезьці Лявонаву прадукты, а Яўстратаў называў дні, калі выконваў гэтыя даручэньні.

Аднак чамусьці прыехаць на працэс і паўтарыць паказаньні абодва адмовіліся, і суд з гэтым пагадзіўся. Замест апытваньня сьведкаў атрымаліся чытка іхных допытаў і прагляд відэаматэрыялаў сьледзтва.

Абарона Лявонава лічыць, што ў такім варыянце экс-міністар быў пазбаўлены права задаваць сьведкам пытаньні, удакладняць ці абвяргаць іхныя зьвесткі, што, на думку абаронцаў Уласавай і Звозкава, зьяўляецца грубым парушэньнем права Лявонава на абарону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG