Рэакцыя Зянона Пазьняка. (Карэспандэнт: ) "Зянон Станіслававіч, у чым Вам бачыцца сутнасьць дамовы, якая падпісаная сёньня ў Крамлі?" (Пазьняк: ) "Гэта ёсьць акт бяспраўны. Гэта ёсьць акт агрэсіі і палітычнай акупацыі. Вайна ў Чачэніі і палітычная агрэсія Расеі ў Беларусі – гэта ёсьць адна і тая ж палітыка і адно дзеяньне, толькі рознымі мэтадамі. Можна не сумнявацца, што Лукашэнка прывядзе расейцаў і распачне вайну на Беларусі". (Карэспандэнт: ) "Скажыце, ці бачыце Вы нейкія адэкватныя і эфэктыўныя спосабы супрацьстаяньня апазыцыі, Народнага Фронту, які Вы ўзначальваеце, гэтаму працэсу ліквідацыі беларускага сувэрэнітэту?" (Пазьняк: ) "Я лічу, што цяпер трэба дзейнічаць рашуча і энэргічна. Першае, трэба пазбавіць улады Лукашэнку. Дзеля гэтага павінна быць альтэрнатыва ўлады. Такая альтэрнатыва ёсьць. Гэта выконваючы абавязкі прэзыдэнта Сымон Шарэцкі – адзіная цалкам легітымная і законная фігура ў беларускай уладзе. Трэба падтрымаць яго ўладу, дзеяньні і структуру. Другое. Трэба рыхтаваць масавае грамадзкае дзеяньне тыпу ўсеагульнай забастоўкі і маніфэстацыі. І трэйцяе. І гэта рэальнасьць. Актыўныя беларусы павінны рыхтавацца да барацьбы за Беларусь, у тым ліку і збройнай барацьбы. Пакуль будзе Лукашэнка, гэта – непазьбежна. І ў заключэньне дадам наступнае. У бліжэйшы час з сыстэмы рэжымнай улады будуць выдаляць усіх беларусаў. Не ўтрымаецца ні Мясьніковіч, ні Бамбіза, ні Шэйман. Усе ключавыя пасады ва ўладзе будуць замененыя рускімі эфэсбістамі. Гэтак, як некалі Антановіча замяніў Латыпаў. Гэта ёсьць закон расейскай акупацыі, і ён ужо дзейнічае". З Зянонам Пазьняком гутарыў

Самае папулярнае
1