Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 25 лістапада 1999 г.


Любоў Лунёва, Менск

Пракуратура Маскоўскага раёну Менску спыніла крымінальную справу супраць Алега Воўчака. Справа была ўзбуджаная пасьля затрыманьня Алега Воўчака за ўдзел у апазыцыйнай акцыі 21 ліпеня "Разьвітаньне з прэзыдэнтам".

Алег Воўчак, былы сьледчы пракуратуры, потым – супрацоўнік юрыдычнае фірмы "Прыватныя правазнаўцы", а цяпер старшыня грамадзкай арганізацыі "Праўная дапамога" быў затрыманы 21 ліпеня разам зь некалькімі іншымі ўдзельнікамі акцыі.

На яго быў складзены пратакол паводле 201-га артыкулу Крымінальнага кодэксу (злоснае хуліганства) нібыта за супраціў і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

Алег Воўчак сьцьвярджаў, што сам быў зьбіты міліцыянтамі і падаў скаргу на іхныя дзеяньні ў пракуратуру. Якія былі вынікі сьледзтва?

На гэтае пытаньне адказаў нашаму радыё Алег Воўчак:

(Воўчак: ) "Мяне разам з Паўлам Знаўцом на вуліцы Маскоўскай затрымалі, зьбілі і ў РАУСе таксама мяне білі. Пасьля гэтага я падаў
23-га скаргу, каб прыцягнуць міліцыянтаў да адказнасьці. Замест гэтага справу ўзбудзілі на мяне і расьледавалі вось да 22 лістапада. Учора мне паведамілі, што супраць міліцыі таксама справу спынілі з-за адсутнасьці доказаў, што яны мяне зьбівалі. Як юрыст і праваабаронца, я буду скардзіцца Купрыянаву, пракурору горада, а пасьля да Бажэлкі. А потым будзем зьвяртацца ў камісію па катаваньнях пры ААН".

Такім чынам, за падзеі 21 ліпеня толькі адна крымінальная справа мела працяг – гэта справа Алеся Пушкіна, які сёньня за свой пэрфоманс быў пакараны судом пазбаўленьнем волі на 2 гады ўмоўна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG