(эфір 18 лістапада)
Сёньня тыдзень як з-за кратаў, пасьля двухгадовага зьняволеньня, выйшаў на волю былы старшыня акцыянэрнага таварыства "Расьвет" двойчы герой сацыялістычнае працы Васіль Старавойтаў. За тыдзень пасьля выхаду з турмы Васіль Старавойтаў ужо даў добры тузін інтэрвію. Дачка Тацяна, якая сёньня выпадкова выконвала абавязкі сакратара й зьвязвала нас з Васілём Канстанцінавічам, кажа, што бацька ўжо ледзь не прытаміўся размаўляць з журналістамі, але, пачуушы, што на сувязь зь ім выходзіць "Радыё Свабода", без ваганьняў узяў слухаўку. Маўляў, ён ацаніў вашую ўвагу і дапамогу. Прыемна было гэта пачуць, а яшчэ прыемней, што голас Старавойтава гучаў у слухаўцы бадзёра й рашуча. (Карэспандэнт: ) "Як пачуваецца Васіль Старавойтаў, як ягонае здароўе?" (Старавойтаў: ) "Нармальна". (Карэспандэнт: ) "Вы ўжо ня кашляеце?" (Старавойтаў: ) "Дыхаю цяжка". (Карэспандэнт: ) "А на вуліцу ходзіце?" (Старавойтаў: ) "Спрабую хадзіць". (Карэспандэнт: ) "Сьвежае паветра – яно не турэмнае?" (Старавойтаў: ) "Гэта праўда. Тут ў нас шмат сонца, шмат кіслароду". (Карэспандэнт: ) "Цікава, як Вас сустрэлі Вашыя аднавяскоўцы?" (Старавойтаў: ) "Я нікуды не хадзіў, гаварыў толькі з тымі, хто прыходзіў. Мне няёмка хадзіць па вуліцы. Напэўна і новае кіраўніцтва гаспадаркі ня надта будзе любіць мае ўчынкі, калі я некуды буду нос саваць". (Карэспандэнт: ) "Вы сябе стрымліваеце пакуль…" (Старавойтаў: ) "Так, стрымліваю і, напэўна, буду ўвесь час стрымліваць сябе ад усякіх сувязяў. Буду сядзець дома. Калі хто хоча зайсьці, хай зойдзе. Нядобра не пускаць людзей у дом". (Карэспандэнт: ) "А шмат заходзіць людзей?" (Старавойтаў: ) "Так, шмат. Я не пытаю, што ў іх на душы…" (Карэспандэнт: ) "Ну а як вы думаеце, што ў іх на душы?" (Старавойтаў: ) "Я думаю проста. Яны разабраліся, што я ня той злодзей, якім паказаў мяне Глухоўскі (90 сьледчых, і Глухоўскі імі кіраваў), што я самы вялікі злодзей у Беларусі. Вось у гэтым яны добра разабраліся. А гэта мне самая галоўная, самая лепшая ўзнагарода". (Карэспандэнт: ) "Ці праўда, што людзі прыносяць да Вас пачастункі, вось сьвежаніны прынесьлі, нават, пачаставацца?" (Старавойтаў: ) "Так, яны ж ведаюць, што я нічога не атрымліваю, што пэнсія аднятая. Здзіўляюся, як мая жоначка магла жыць. Гэта было вельмі цяжка. Пэнсіі няма, яна не працуе. Мне дапамагалі мае сёстры, мой брат – пэнсіянэры. У мяне нічога няма, усё ў мяне забралі". (Карэспандэнт: ) "А Вы ўжо беларускія грошы трымалі ў руках, новыя мільёны, пяцімільённыя?" (Старавойтаў: ) "Мільён паказвалі мне, у першы дзень, як прыйшоў". (Карэспандэнт: ) "Ці ёсьць у Вас ужо нейкае ўяўленьне, як жывуць Вашыя аднавяскоўцы?" (Старавойтаў: ) "Мілы чалавек, Вы мне лепш такіх пытаньняў не задавайце. Ня трэба. Хай яны жывуць як хочуць. Яшчэ патрэбны нейкі час, каб яны самі загаварылі. Калі я буду рабіць заключэньні, гэта толькі будзе Глухоўскага разьюшваць". (Карэспандэнт: ) "А што Вы яго баіцеся?" (Старавойтаў: ) "Не, не баюся. Ён Старавойтава ў турму пасадзіў, над "Рассветом" расправу ўчыніў, 90 сьледчых два гады прапрацавалі – мільёнчык галасоў ад Лукашэнкі аднялі на наступных выбарах. Ён зрабіў прыгожую рэч. Лукашэнка яшчэ не разабраўся, што ён зрабіў яму". (Карэспандэнт: ) "Васіль Канстантынавіч, дарэчы, ці мелі Вы нейкія стасункі, кантакты з прадстаўнікамі ўлады пасьля вызваленьня?" (Старавойтаў: ) "Ай, я ня буду гаварыць, бо калі скажу, іх павыганяюць з працы. Пакуль камандуе калгасам усё ж Глухоўскі. Вось калі ён перастане камандаваць – на гэта патрэбны час, яшчэ патрэбны хаця б год, і тады яго каманда тут спыніцца. Ну скажыце, у нас Жырыноўскія тут ёсьць? А можа "Яблоко" у нас ёсьць? А вось калі будуць жырыноўскія, будуць "Яблоки", яўлінскія, хай бяляўскія, шчарбаковы, хай чарняўскія… калі будуць парлямэнты, тады будзе Беларусь. Вось калі Пазьняк будзе ў парлямэнце – так, калі Багданкевіч будзе ў парлямэнце – так". (Карэспандэнт: ) "Васіль Канстантынавіч, ну і апошняе пытаньне да Вас. Што вы гэты тыдзень рабілі?" (Старавойтаў: ) "Рознае… Вось на адным вакне падваконьне трэба паправіць. Сёньня-заўтра я адзін пакойчык скампаную, другі. Каб можна было людзей прыняць. Людзі заходзяць, а ў нас толькі на кухні месца ёсьць. Усё астатняе перавернутае дагары нагамі…" Гэта быў Васіль Старавойтаў, які правёў два гады ў розных беларускіх турмах, але, як бачым, не згубіў тых якасьцяў, якія заўсёды вылучалі яго сярод астатніх людзей. Алег Грузьдзіловіч, Менск