Віцэ-преэм'ер Беларусі Васіль Даўгалёў быў прызначаны кіраўніком камісіі грашовага абарачэньня. Нядаўна ён паведаміў, што паводле ягонага меркаваньня лібэралізоўваць беларускую эканоміку непатрэбна й нават шкодна. Прамова Васіля Даўгалёва была асабліва цікавай у зьвязку з тым, што днямі Менск наведвала місія МВФ. Запрасіў місію беларускі бок, які пажадаў атрымаць парады міжнародных экспэртаў. Пад час візіту місіі міністар фінансаў Мікалай Корбут паведаміў, што калі Беларусь выканае рэкамэндацыі фонду, у наступным годзе зьявіцца магчымасьць атрымаць крэдыт. Вядома, што найбольш настойліва МВФ раіць Беларусі лібэралізаваць цэнавую і валютную палітыкі. Але ж як толькі місія зьяжджае, беларускі ўрад вяртаецца на свае ранейшыя пазыцыі. Паводле словаў Васіля Даўгалёва, Беларусь не павінна праводзіць лібэралізацыю цэнаў і валютнага рынку. Віцэ-прэм'ер прызнаў, што краіна ўжо ўвайшла ў рэжым гіпэрінфляцыі дзякуючы дэвальвацыйнай палітыцы. Дзеля таго, каб забясьпечыць стабілізацыю валюты, паводле меркаваньня Даўгалёва, трэба не дапусьціць лібэралізацыі эканомікі. Ён лічыць, што рэформы трэба праводзіць "толькі па меры іх высьпяваньня". Да таго ж віцэ-прэм'ер лічыць, што скарачэньне грашовае масы можа прывесьці толькі да спыненьня вытворчасьці. Даўгалёў падкрэсьліў: "Гэта патрэбна толькі захаду, фірмы якога ў шматлікіх пазыцыях канкуруюць на рынках зь беларускімі прадпрыемствамі". Можна зрабіць выснову, што ўрад, які пачынае барацьбу зь інфляцыяй, першым чынам мае намер надрукаваць грошай. Да таго ж, Даўгалёў паведаміў, што Савет міністраў зьбіраецца забавязаць прадпрыемствы прадаваць усю валюту, якую яны маюць. Але ж вядома, што набыць валюту прадпрыемствы ня могуць. У зьвязку з гэтым паўстае пытаньне, як яны змогуць праводзіць навонкі эканамічную дзейнасьць. Гэты выступ Даўгалёва сьведчыць пра тое, што ўрад разумее, што эканоміка знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Але ж кіраўніцтва краіны мае намер і надалей ужываць тыя ж захады, якія прывялі эканоміку да такога стану.

Самае папулярнае
1