У вышэйшых навучальных установах працягваецца кампанія перасьледу студэнтаў, што ўдзельнічалі ў "Маршы Свабоды" 17 кастрычніка. Многім навучэнцам пагражаюць выключэньнем. Для студэнтаў, што ўдзельнічаюць у вулічных акцыях, настаюць цяжкія часы. У лепшым выпадку за выказваньні палітычных поглядаў можна адчуць ціск і атрымаць строгую вымову. У горшым – кожны дзень можа стаць апошнім днём навучаньня. У падзеях 17 кастрычніка ўдзельнічала каля сотні сябраў Грамадзянскага Форуму. Старшыня арганізацыі Ўладзімер Навасяд лічыць, што кожны студэнты рызыкуе адчуць на сабя перасьлед за свае палітычныя перакананьні. Некаторыя зь сябраў Грамадзянскага Форуму ўжо мелі непрыемныя размовы ў дэканатах. У маладых сацыял-дэмакратаў склалася аналягічная сытуацыя. Моладзевая філія БСДП Народная Грамада ўдзельнічала ў "Маршы Свабоды" амаль у поўным складзе. Цяпер студэнты выслухоўваюць пагрозы й папярэджаньні з боку дэканатаў. Паводле беларускага заканадаўства, студэнта ня могуць адлічыць з вучобы за палітычную й грамадзкую дзейнасьць. А таму, на думку юрыста Праваабарончага цэнтру "Вясна-96" Валянціна Стэфановіча, фармальнай нагодаю дзеля выключэньня студэнтаў можа стаць парушэньне нутраных правілаў навучальнае ўстановы. Выканаўчы дырэктар Беларускага Гэльсынскага камітэту Алег Гулак лічыць, што кіраўніцтва навучальных установаў вымушанае выключаць такіх студэнтаў. Паводле словаў праваабаронцы, у ВНУ ідуць на парушэньне заканадаўства дзеля таго, каб утрымацца на пасадах. Рашэньне рэктарату можна абскардзіць у Міністрэрстве адукацыі, а таксама ў судзе й пракуратуры. Валянцін Стэфановіч зазначае: прэрэгатыву ў вырашэньні лёсу стэдэнтаў мае кіраўніцтва ВНУ. Спадар Стэфановіч прыгадвае выпадак са студэнтам Алесям Мухіным, якога выключылі зь Беларускага ўнівэрсытэту інфарматыкі й радыёэлектронікі. Міністэрства адукацыі параіла аднавіць Алеся ва ўнівэрсытэце. Аднак рэктарат навучальнае ўстановы пакінуў сваё рашэньне бязь зьменаў. Сытуацыю з перасьледам студэнтаў камэнтуе Алег Гулак: (Гулак: ) "Я думаю, што гэта прыклад таго, што нашае грамадзтва вяртаецца ў тыя старыя часы, калі ў нас не было палітвязьняў, не было ўвогуле людзей, якія думаюць інакш. Усіх тых, хто думаў інакш, выключалі і перасьледвалі па іншых фармулёўках. Тое самае будзе зараз са студэнтамі. Іх будуць цкаваць за нядобрую вучобу, за парушэньне парадку ў інтэрнатах, яшчэ за што-небудзь. Студэнты – гэта самыя неабароненыя людзі ў нашай краіне. Але, на маю думку, навучаньне ў ВНУ робіцца дзеля адукацыі, і галоўны крытэр тут павінен быць той, як чалавек вучыцца. І ніякіх законных падставаў для таго, каб удзел у апазыцыйных ці не апазыцыйных акцыях пераносіць на магчымасьць вучыцца ў вышэйшых навучальных установах – гэта проста недапушчальна, гэта зьяўляееца простым уціскам за палітычную дзейнасьць, за палітычныя перакананьні. Гэта яскравы прыклад, што мы адыйшлі недалёка ад тых старых часоў, больш за тое, нас хочуць ізноў туды заціснуць". Гэта было меркаваньне Алега Гулака. Ён кажа, што канкрэтныя юрыдычныя парады можна будзе даваць толькі пасьля таго, як стане вядома фармулёўка, зь якой выключаюць студэнта.

Самае папулярнае
1