Сёньня Дзяржаўная Дума Расеі абмяркjўвала сытуацыю ў Беларусі. Абмеркаваньне пачалося з самага ранку, хоць гэты пункт стаяў у парадку дня на 29-м месцы. Справа ў тым, што шэраг дэпутатаў камуністаў паспрабавалі выключыць пытаньне з парадку дня пад умовай, што, маўляў нельга ўмешвацца ва ўнутраныя справы незалежнай краіны. Але першая атака камуністаў ня мела вынікаў. Высілкамі дэпутатаў ад Дэмакратычнага выбару Расеі і фракцыі "Яблоко" пытаньне засталося ў парадку дня. Аднак гэта было адзінаю перамогай правых фракцыяў. На вечаровым паседжаньні дэпутаты рашуча адхілілі праект пастановы, які асудзіў бы парушэньне правоў чалавека ў Беларусі. "За" выказаліся толькі 48 дэпутатаў, "супраць" – 214. Сяргей Юшанкоў, які распрацоўваў праект, пракамэнтаваў гэта так: "Сёньняшнія падзеі сьведчаць, што расейская левая апазыцыя ўхваляе мэтады Аляксандра Лукашэнкі". Адначасова з адхіленьнем пастановы дэпутаты вырашылі запрасіць у Думу самога Аляксандра Лукашэнку. Прапанову высунуў дэпутат ад "Нашага Дому – Расея". Яе актыўна падтрымалі камуністы й дэмакраты. Цяпер расейскі парлямант чакае, што Аляксандар Лукашэнка высупіць перад імі ўжо на гэтым тыдні, у пятніцу. Дэпутаты фракцыі "Яблоко" паспрабавалі дамагчыся, каб разам з Лукашэнкам у Думу былі запрошаныя і прадстаўнікі беларускай апазыцыі, але Дума не падтрымала гэтую прапанову. На паседжаньне ў Думу не прыйшлі і прадстаўнікі МЗС Расеі, каб патлумачыць абставіны затрыманьня дэпутата Думы Вольгі Беклямішчавай. Але кіраўнік гэтага ведамства сёньня агучыў сваю пазыцыю. Ён заявіў: "Інцыдэнты, якія мелі месца ў Менску, выклікаюць шкадаваньне, але гэта – унутраная справа Беларусі. Мы спадзяемся, што гэтыя інцыдэнты не адаб'юцца нэгатыўна на інтэграцыйным працэсе".

Самае папулярнае
1