Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 14 кастрычнiка 1999 г.


Юры Дракахруст, Менск

У якiм стане знаходзiцца зараз перамоўны працэс памiж уладай і апазыцыяй?

Апазыцыя цалкам падрыхтаваная да перамоваў, – заявiу у iнтервію Радыё Свабода лiдэр Аб'яднанай Грамадзянскай партыi Станiслаў Багданкевiч. Ен падкрэсьлiў, што апазыцыя выпрацавала агульную плятформу, вызначыла склад дэлегацыi, прапанавала ўрадавай дэлегацыi праект мэмарандума аб узаемапаразуменьнi, падрыхтавала палажэньне аб доступе да сродкау масавай iнфармацыi i папярэднiя патрабаваньнi аб стварэньнi палiтычнага клiмату даверу. Кiраўнiк АГП лiчыць, што перамовы не пачынаюцца па вiне ўладнага боку. Сп. Багданкевiч лiчыць, што ўлада ня толькi ня выканала абяцаннi, якiя давала АБСЭ тры месяцы таму, напачатку перамоунага працэсу, а наадварот, узмацнiла рэпрэсii.

Апошнiм прыкладам гэтых рэпрэсiяу Станiслаў Багданкевiч назваў АМОНаўскую аблогу, у якой ужо тыдзень знаходзiцца Менская штаб-кватэра АГП. Пазаўчора на паседжаньнi кансультацыйнае нарады апазыцыйных партыяў адзiн з кiраўнiкоў Беларускага Народнага Фронту Вiцук Вячорка паведамiў, што Фронт прыпыняе свой удзел у падрыхтоўцы перамоўнага працэсу, i заклiкаў iншыя апазыцыйныя партыi далучыцца да гэтай iнiцыятывы.

У iнтервію Радые Свабода сп. Вячорка патлумачыў сваю прапанову тым, што ўлады ня толькi не палепшылi палiтычны клiмат напярэдаднi перамоваў, але зрабiлi яго невыносным: з апошнiх рэпрэсiўных акцыяў мой суразмоўца прыгадаў цiск на газэту "Куцейна", АМОНаускi налет на офiс "Вясны-96", арышты футбольных заўзятараў зь бел-чырвона-белымi сьцягамi. Сп. Вячорка падкрэслiў, што цiск ажыццяўляе толькi адзiн бок, i дадаў з доляй iронii:"Мы ж ня робiм налёты на "Советскую Белоруссию" ды не спрабуем выкрасьцi Вiктара Шэймана". Зьяўленьне у друку праекту дамовы аб стварэньнi саюзнае дзяржавы Вiнцук Вячорка разглядае як найважнейшы, але не адзiны чыньнiк рашэньня прыпынiць удзел у падрыхтоўцы перамоваў.

Паводле ягоных словаў, перамовы наогул губляюць сэнс, калi фактычна зьнiкае прадмет перамоваў – палiтычны лёс незалежнай краiны. Камэнтуючы заяву сп. Вячоркi, Станiслаў Багданкевiч патлумачыў, што ўсе партыi пагадзiлiся з аналiзам сытуацыi, зробленым Вячоркам. Але, па словах кiраўнiка АГП, зараз няма патрэбы ў нейкiм адмысловым спыненьнi падрыхтоўкi да паерамоваў, апазыцыя ўжо цалкам завершыла гэтую падрыхтоўку, і кансультацыйнай радзе партыяў ужо няма, нават, патрэбы зьбiрацца. Слова за супрацьлеглым бокам.

Як бачым, пазыцыя АГП у гэтым пытаньнi больш гнуткая, чым пазыцыя БНФ , але для ўлады, як кажуць, усе апазыцыйныя коткi шэрыя. Нейкi час таму ў праграме беларускага тэлэбачаньня "Палiтычныя дыялёгi" была запiсаная размова з першым сакратаром ЦК ПКБ Сяргеем Калякiным. Але перадача не пайшла ў эфiр, выступ Калякiна ўлады палiчылi надта радыкальным.

Варта нагадаць, што нават з фарамальнага пункту гледжаньня папярэднi дыялёг быў спынены менавiта ўладай – два тыднi таму дэлэгацыя на чале з Мiхаiлам Сазонавым у аднабаковым парадку спынiла на няпэўны тэрмiн кансультацыi з экспэртамi апазыцыi ў пытаньнi доступу да сродкаў масавае iнформацыi.

Нават кiраўнiк Кансультацыйна-наглядальнае групы АБСЭ Ганс Георг Вiк дэманструе, што гнуткасьць i памяркоўнасьць пасярэднiка мае пэўныя межы. Учора ён выступiў з даволi рэзкай заявай, у якой выказаў сумненьне ў гатоўнасьцi і, наогул, намеры ўлады весьцi перамовы. Ён нагадаў аб ясных умовах па стварэньнi атмасфэры даверу, якiя меліся быць выкананымі для таго, каб садзейнiчаць перамовам.

Кiраўнiк групы АБСЭ заявiў, што адказнасьць за наступствы зрыву перамоваў будзе несьцi той бок, якi скажа перамовам "не". Паводле некаторых зьвестак, гэтымi днямi сп. Вiк накiраваў лiст сп. Сазонаву, у якiм недвухсэнсоўна абвiнавацiў уладны бок у зрыве перамоваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG