Падатковыя інспэкцыі Менску пачалі выклікаць прадстаўнікоў прыватных камэрцыйных фірмаў, каб высьветліць, ці размяшчалі яны рэклямныя аб'явы ў газэтах "Народная Воля", "Навіны", "Белорусская деловая газета" і "Свободные Новости Плюс". Днямі прадстаўнікі прыватных камэрцыйных фірмаў у сваіх стасунках з падатковай інспэцыяй сутыкнуліся з новай праблемай. Іх пачалі выклікаць, каб высьветліць, ці давалі яны калі-небудзь рэклямныя аб'явы у газэтах "Народная Воля", "Навіны", "Белорусская деловая газета" і "Свободные Новости Плюс". Адносіны камэрсантаў зь іншымі газэтамі падатковую інспэкцыю не цікавяць. Некаторыя прадпрыймальнікі атрымалі так званы "Акт праверкі", у якім сьцьвярджаецца, што падатковая інспэкцыя ня выявіла дачыньненьняў паміж імі і згаданымі газэтамі ў выглядзе разьмяшчэньня рэклямы. Прад прыймальнікі, якія ў розны час разьмяшчалі рэклямныя аб'явы ў гэтых газэтах, вымушаныя зьвяртацца да юрыстаў па кансультацыі, бо занепакоеныя магчымымі наступствамі. Пакуль аніякіх рэпрэсіяў супраць прадпрыймальнікаў няма. Намесьнік начальніка дзяржаўнай падатковай інспэкцыі Савецкага раёну Менску Ігар Калесьнікаў, які ўзначальвае аддзел па працы з прыватнымі камэрцыйнымі фірмамі й прадпрыемствамі, катэгарычна адмовіўся пракамэнтаваць гэтую сытуацыю нашаму радыё. На пытаньне, чаму падаткавую інспэкцыю зацікавілі адносіны прад прыймальнікаў толькі з чатырма недзяржаўнымі газэтамі, ён адказаў, што падатковая інспэкцыя толькі выконвае загад. А паказаць загад ці паведаміць, хто яго выдаў, ён, маўляў, таксама ня мае права, бо такія дакумэнты ідуць з грыфам "для службовага карыстаньня". У сувязі з гэтым узьнікае шэраг пытаньняў. Першае, калі падатковую інспэкцыю цікавяць фінансавыя парушэньні з боку прадпрыймальнікаў або газэтаў (а гэта і ёсьць аспэкт дзейнасьці падатковых ворганаў), дык тут лягічна было б зьвяртацца ў рэклямныя аддзелы, якія ёсьць у кожнай газэце? Але гэтага чамусьці ня робіцца. Другое, чаму падатковую інспэкцыю цікавяць стасункі толькі з чатырма недзяржаўнымі газэтамі? І трэцяе пытаньне – навошта падатковай інспэкцыі, якая павінна сачыць толькі за фінансавымі апэрацыямі, ведаць пра адносіны прадпрыймальнікаў да незалежнай прэсы? Паколькі гэтыя пытаньні па-за кампэтэнцыяй фіскальных ворганаў, дык можна зрабіць выснову, што ўсе яны цікавяць менавіта той ворган, які даў загад падатковай інспэкцыі. А вось мэта загаду, магчыма, палягае ў наступным. Усе ведаюць, што наведваньне прадпрыймальнікам падатковай інспэкцыі – ня самая радасная падзея ў ягоным жыцці. Прадпрыймальнік, атрымаўшы позву, пачне высьвятляць у тых, хто ўжо пабываў там, зь якой нагоды яго выклікаюць. У выніку жаданьне плаціць грошы "нячэсным" выданьням, відаць, павінна зьнікнуць.

Самае папулярнае
1