Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 08 кастрычнiка 1999 г.


Юрась Карманаў, Менск

Менгарвынкам сёньня прыняў рашэньне дазволіць правядзеньне апазыцыйнай акцыі "Марш Свабоды" 17 кастрычніка толькі на пляцы Бангалёр. Пытаньне пра шэсьце пакуль ня вырашанае.

Пра гэта нашаму радыё паведаміў адзін зь 17 заяўнікаў "Марша Свабоды" Вячаслаў Сіўчык. Прадстаўнікі буйнейшых апазыцыйных партыяў заяўлялі, што "Марш Свабоды" павінен стаць адной з самых масавых апазыцыйных акцыяў апошняга часу, на якую выйдуць каля 100 тысячаў чалавек.

Заяўнікі акцыя прасілі, каб 17 кастрычніка маніфэстантам дазволілі сабрацца на пляцы Якубы Коласа і адтуль шэсьцем накіравацца на пляц Незалежнасьці. У якасьці кампраміснага варыянту апазыцыянэрамі было прапанавана правесьці шэсьце толькі да Кастрычніцкага пляцу.

Паседжаньне Менгарвыканкаму вёў старшыня Ўладзімер Ярмошын. З боку заяўнікаў "Марша Свабоды" прысутнічалі Вінцук Вячорка (БНФ), Аляксей Янукевіч (Малады Фронт), Зьміцер Бандарэнка (Хартыя'97) Анатоль Лябедзька (АГП) , Валеры Шчукін (дэпутат ВС 13-га скліканьня), Віктар Івашкевіч (гал. рэдактар газэты « Рабочий») ды іншыя прадстаўнікі гэтых арганізацыяў.

Старшыня Менгарвыканкаму Уладзімір Ярмошын матываваў зьмену мейсца акцыі тым, што 16-17 кастрычніка на праспэкце Машэрава ў Менску будзе ладзіцца кірмаш і міліцыя ня здолее забясьпечыць парадак у цэнтры горада.

Ініцыятары " Марша Свабоды" спадзяюцца, што ў панядзелак – апошні тэрмін разгляду заяўкі – Менгарвыканкам усё ж санкцыянуе шэсьце. Прысутнічаць на акцыі далі згоду парлямэнтары Польшчы, Чэхіі, Украіны ды іншых краінаў, а таксама прадстаўнікі буйнешых праваабарончых арганізацыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG