Магчыма ўжо сёньня Лёнданскі Суд прыме пастанову ў справе былога чылійскага дыктатар Аўгуста Піначэта, якому за злачынствы супраць чалавечнасьці пагражае экстрадыцыя ў Гішпанію… Аднак на думку нашага карэспандэнта Бэна Партрыджа, сама справа Піначэта ўжо мае значэньне як прэцэдэнт для аналягічнага прыцягненьня да адказнасьці іншых парушальнікаў правоў чалавека ў сьвеце… На думку Бэна Картрыджа, які назірае за гэтым працэсам ў Лёндане, за справаю экстрадыцыі чылійскага дыктатара асабліва пільна сочаць тыя краіны, якія яшчэ нядаўна былі кіраваныя дыктатарскімі рэжымамі. Актывісты праваабарончых арганізацыяў разглядаюць справу Піначэта як вырашальнае выпрабаваньне прынцыпу, згодна якому ніхто, нават былы кіраўнік дзяржавы ня можа быць збаўлены адказнасьці за злачынствы супраць чалавечнасьці. Піначэту, які захапіў ўладу ў Чылі ў 73-м годзе й кіраваў краінаю на працягу 17-ці гадоў, пагражае экстрадыцыя зь Вялікабрытаніі ў Гішпанію па абвінавачаньню ў гэнацыдзе. 83-гадовы гэнэрал быў затрыманы амаль год таму ў лёнданскім шпіталі і з таго часу знаходзіцца пад хатнім арыштам. Некаторыя лічаць, што суд над Піначэтам мусіць адбыцца ў Чылі. І Вялікабрытанія, і Гішпанія лічаць, што гэта было б найлепшае выйсьце. Зыск супраць яго падалі блізкія тых шматлікіх, хто прапаў бязь весткі ў гады кіраваньня Піначэта. Аднак суды ў Чылі маюць зьвязаныя рукі, паколькі ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй краіны, пасьля адстаўкі з пасады кіраўніка дзяржавы ён стаўся "пажыцьцёвым сэнатарам" і карыстаецца імунітэтам у краіне. Затое застаецца пытаньне, ці аналягічнай недатыкальнасьцю гэнэрал мусіць карыстацца на міжнароднай арэне. Даўжэйшы час бальшыня краінаў сьвету ўхвалялі прынцып, што кіраўнік дзяржавы карыстаецца імунітэтам, які выплывае з сувэрэнітэту дзяржавы. Такой думкі прытрымоўваеццы адвакат Піначэта, чылійскі юрыст Крысьці, які заклікаў Лёндан і Мадрыд ня ўмешвацца ў нутраныя справы Чылі. (Крысьці: ) "Справа ня ў тым, ці мы мы любім або ня любім гэнэрала Піначэта. Мы зьяўляемся невялікай краінаю і патрабуем павагі да сябе. Гэта вельмі дыскрымінацыйны падыход да справы". Чылі лічыць, што Гішпанія ня мае права разглядаць парушэньні правоў чалавека, які мелі мейсца ў іншай краіне і прыгразіў Гішпаніі падаць на Мадрыд у Міжнародны суд у Гаазе. Аднак крытыкі канцэпцыі такога дзяржаўнага імунітэту лічаць яго маральна заганным. Яны лічаць, што ў такім выпадку дыктатары могуць беспакарана на сваёй тэрыторыі забіваць або перасьледаваць сваіх грамадзянаў і пазьбягаць адказнасьці, захінаючыся законамі, якія самі прынялі. Паводле гішпанскага адваката Хуана Гарсэза, які прадстаўляе інтарэсы ахвяраў рэжыму Піначэта, справа Піначэта грунтуецца на міжнародным праве, згодна якому пра недатыкальнасьць ня можа быць гутаркі ў выпадку злачынстваў супраць чалавечнасьці. Вярхоўны Суд Вялікабрытаніі, які быў вымушаны зьняць шэраг абвінавачваньняў супраць гэнэрала, усё такі прызнаў, што міжнародныя законы ў справе катаваньняў і захопу закладнікаў маюць вяршынства над імунітэтам кіраўнікоў дзяржаваў. У адпаведнасьці зь ёю, некаторыя злачынствы нагэтулькі вялікія, што яны мусяць падпадаць пад законы й канвэнцыі, якія ня ведаюць дзяржаўных межаў. Экспэрты адзначаюць, што гэтая тэндэнцыя ня новая; яна назіраецца ўжо на працягу апошніх 20-ці гадоў. З часу Нюрэнбэрскага працэсу тэарэтычна ўсе краіны прызнавалі, што ня могуць талераваць злачынстваў супраць чалавечнасьці й нельга даваць прытулак людзям, абвінавачаным у іх. Аднак на практыцы, такія людзі ня ставалі перад судом. Сам гэнэрал Піначэт шмат разоў бываў ў Вялікбрытаніі і толькі ў мінулым годзе ён быў затрыманы. Зараз, – піша Бэн Партрыдж, – сытуацыя зьмянілася. Пасьля войнаў у Югаславіі ды Руандзе міжнародная супольнасьць стварыла адмысловыя суды дзеля разгляду ваенных злачынстваў у гэтых краінах. У выніку, усе краіны сьвету будуць вымушаныя цяпер больш сур'ёзна паставіцца да выкананьня міжнародных канвэнцыяў, які даўгі час заставаліся на паперы.

Самае папулярнае
1