Працягваецца ціск на беларускую незалежную прэсу. Сёньня падатковая інспэкцыя запатрабавала закрыцьця незалежнага штотыднёвіка "Беларуская маладзёжная", скіраваўшы адпаведны ліст у Дзяржаўны камітэт па друку… Яшчэ не пасьпеў высахнуць атрамант на паперы наконт закрыцьця газэты "Навіны", як на мяжы закрыцьця апынуўся штотыднёвік "Беларуская маладзёжная" з 5-тысячным накладам. Галоўны рэдактар газэты Тацяна Мельнічук паведаміла, што зь ініцыятываю закрыццья выданьня выступіла падатковая інспэкцыя Фрунзэнскага раёну Менску, якая скіравала адпаведны ліст у Дзяржаўны камітэт па друку. Нагода ў гэтым, паводле словаў спадарыні Мельнічук, выглядае, як мінімум, дзіўна у мінулы панядзелак супрацоўнікі падатковае інспэкцыі наведалі юрыдычныю адрэсу газэты, але ім не адчынілі дзьверы, бо ў прыватнай кватэры, дзе месьціца рэдакцыя, знаходзіўся толькі 12-гадовы хлопчык, брат супрацоўніцы газэты Анастасіі Пятроўскай. Рэдакцыя пісьмова паведаміла ў падатковую інспэкцыю Фрунзэнскага раёну Менску аб недарэчнасьці ў згаданым інцыдэнце. Адказам стаў ліст зь ініцыятываю закрыцьця газэты. Цяперашні кіраўнік Дзяржаўнага камітэту па друку намесьнік старшыні камітэту Уладзімер Глушакоў адмовіўся камэнтаваць сытуацыю. Галоўны рэдактар "Беларускай маладзёжнай" Тацяна Мельнічук заявіла, што калі газэта ўсё ж будзе зачынена, то выданьне зарэгіструецца пад новай назваю. Пакуль рэдакцыя рыхтуецца да горшага: (Мельнічук: ) "У прыватных размовах з супрацоўнікамі гэтае інспэкцыі нам паведамілі, што йснуе нейкі загад зьверху на тое, каб ліквідаваць нашае выданьне. І таму нават няма часу шукаць якія больш сталыя падставы дзеля выкананьня гэтага загаду". (Карэспандэнт: ) "Спадарыня Мельнічук, існуе такое меркаваньне назіральнікаў, што цяперашняя сытуацыя зь "Беларускай маладзёжнай" наўпрост зьвязаная з тым, што менавіта вашае выданьне дало паперу газэце "Навіны" на тое, каб "Навіны" выпусьцілі апошні нумар... Ці так гэта?" (Мельнічук: ) "Ведаеце што, калі мы прымалі гэтае рашэньне гэта было рашэньне нашага працоўнага рэдакцыйнага калектыву мы ведалі, што могуць быць падобныя наступствы, але йснуе яшчэ такая рэч, як журналісцкая салідарнасьць. "Навінам" трэба было выйсьці, яны друкуюцца ў той жа друкарні, што й мы. І мы адзіныя, хто маглі дапамагчы ім у гэтым сэнсе. Думалі, што будуць наступствы, але ня думалі што такія..." Недзяржаўны штотыднёвік "Беларуская маладзёжная" быў зарганізаваны ў чэрвені 94-га году празь дзевяць дзён пасьля таго, як урад Вячаслава Кебіча зачыніў адную з самых папулярных на той час радыёстанцыяў "Беларускую маладзёжную". Кандыдат у прэзыдэнты тады Аляксандар Лукашэнка раздаваў абяцаньні дапамагчы апальным журналістам. Гаворыць Тацяна Мельнічук: (Мельнічук: ) "Быў такі выпадак, яшчэ калі мы сьвяткавалі 30-годзьдзе нашае радыёстанцыі, Аляксандар Рыгоравіч яшчэ дэпутатам быў у нас у гасьцёх... Дык вось Аляксандар Рыгоравіч казаў, што мы яго любімая радыёстанцыя, што калі што, дык ён першым да нас дабяжыць і скажа: "усё, дзеўкі, вайна!" ці там яшчэ што-небудзь першым нас папярэдзіць... А на 30-годзьдзе паабяцаў на працяг гэтага сьвята прынесьці яшчэ скрыню гарэлкі й парсюка... Ну, вось сьвіньню ад Аляксандра Рыгоравіча мы ўжо якім разам атрымалі". У распаўсюджаным сёньня прэсавым рэлізе выданьня гаворыцца: "крокі ў кірунку ліквідацыі адзінага незалежніцкага маладзёвага рэспубліканскага выданьня яшчэ адзін факт парушэньняў і ўзмацненьня кампаніі па вынішчэньні свабоды слова ў Беларусі. Гэта факт парушэньня права на працу й перасьледу журналісцкае прафэсіі паводле палітычных матываў".

Самае папулярнае
1