Апошнія падзеі ў Беларусі, дзе практыка зьнікненьня людзей стала амаль нармальнай зьяваю, будзе адной з тэмаў абмеркаваньня Эўрапейскага парлямэнту, які распачаў сёньня сваю чарговую сэсыю ў Страсбургу. Пра гэта паведаміла ў тэлефоннай размове з нашай рэдакцыяй дэпутат Эўрапарлямэнту, віцэ-старшыня камісіі ў справах стасункаў зь Беларусьсю, Украінаю і Малдоваю спадарыня Элізабет Шродэр. Яна падкрэсьліла, што інфармацыя аб зьнікненьні Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага разасланая ўсім парлямэнцкім фракцыям Эўрапарлямэнту, і цяпер яна чакае ад іх прапановаў у справе магчымай рэзалюцыі. Тэма Беларусі стаіць на парадку дня сэсыі ў чацьвер, а ў пятніцу плянуецца галасаваньне ў гэтай справе. Спадарыня Шродэр паабяцала даць інтэрвію нашай рэдакцыі пасьля таго, калі рэакцыя паасобных фракцыяў Эўрапарлямэнту на падзеі ў Беларусі будзе вядомая. Мы плянуем перадаць гэтае інтэрвію ў нашай праграме ў чацьвер.