Сёньня ў беларускай і расейскай прэсе мусіў быў зьявіцца тэкст праекту новай хаўруснай дамовы. Ён, аднак, не зьявіўся. Учора Аляксандар Лукашэнка адмовіўся ад абмеркаваньня ў Беларусі гэтага праекту і назваў падрыхтаваны дакумэнт "сьмеху вартым". Масква адрэагавала на дэмарш афіцыйнага Менску без асаблівага хваляваньня... Учора беларускі лідэр зрабіў даволі нечаканы крок ён адмовіўся ад прапановы Барыса Ельцына распачаць усенароднае абмеркаваньне праекту новае хаўруснае дамовы. "Мы ўжо перажылі абмеркаваньне ў сродках масавае інфармацыі хаўруснае дамовы ў 97-м годзе. Сорамна тады было глядзець на тэлеперадачы з Масквы",-- заявіў Лукашэнка. Ён назваў прапануемы да разгляду дакумэнт "сьмяхоцьцем", дадаўшы, што ён нічым не адрозьніваецца ад папярэдняй хаўруснай дамовы. разам з тым беларускі кіраўнік не адрэзаў сабе шлях да адступленьня. Ён сказаў, што ў прынцыпе, можа падпісаць і гэтую дамову. Паводле ягоных словаў, ён мае канстытуцыйнае права без усялякіх народных абмеркаваньняў падпісаць нават больш радыкальны варыянт, які прадугледжвае ўвядзеньне пасадаў прэзыдэнта й віцэ-прэзыдэнта "саюзу". Але Лукашэнка заявіў, што ўмоваю падпісаньня дамовы зьяўляецца сустрэча зь Ельцыным, пад час якой бакі мусяць прыйсьці да згоды. Просьбы ва ўчорашняй прамове спалучаліся з пагрозамі. Ён сказаў, што Ельцын зацікаўлены ў чарговым інтэграцыйным кроку, а ён Лукашэнка можа падпісаць дамову і з кімсьці іншым. Шчыраваньні беларускага кіраўніка ўтрымлівалі стандартны набор тэзаў, якія ён заўсёды агучвае ў тых выпадках, калі не атрымлівае ад Масквы тое, чаго хоча: што "Расея да інтэграцыі не гатовая", што "Захад вядзе вайну супраць хаўруснае дамовы, і падбухторвае сваіх агэнтаў у Расеі разбурыць беларуска-расейскае сяброўства". На гэты раз галоўным ворагам стаў лідэра расейскай партыі "Яблоко" Рыгор Яўлінскі. На мінулым тыдні Яўлінскі прапанаваў праект расейскага бюджэту, якт прадугледжвае закрыцьцё беларуска-расейскае мяжы. Яўлінскі назваў Беларусь "чорнай дзіркаю" і атрымаў належны адказ Лукашэнка выказаў меркаваньне, што Яўлінскі рабіў свае заявы паводле загаду Захаду й на "заходнія" грошы. Ён нават заявіў, што калі Яўліснкі прэтэндуе на пасаду прэзыдэнта Расеі, а не Ізраіля, кіраўніцтва Расеі мусіла было прынесьці прабачэньні Беларусі за такія заявы расейскага палітыка. Думка, што "ва ўсім вінаватыя яўрэі" ня новая. Але нават у гэтым кантэксьце не зразумела чаму Масква мусіць прасіць прабачэньні за выказваньні чалавека, які не зьяўляецца а ні прэзыдэнтам Расеі, а ні расейскім чыноўнікам. Ня просіць жа Лукашэнка прабачэньняў за выказваньні, да прыкладу, Пазьняка. Так што справа, відаць, усё ж такі не ў Яўлінскім, а ў стаўленьні да Лукашэнкі гаспадара Крамлю, Барыса Ельцына. Палічыўшы, што яму не дадалі належнае, беларускі кіраўнік наўмысна ўчыніў скандал. Аб гэтым сьведчыць хаця б тое, што ўчора, калі Лукашэнка ў Менску ганьбіў новую хаўрусную дамову, у той жа час у Маскве расейскі міністар у справах СНД заяўляў, што ў Менску няма аніякіх пярэчаньняў наконт працэдуры абмеркаваньня дамовы... Сёньня зьявілася першая папярэдняя рэакцыя Крамля, якая выглядае вялай і крыху разгубленай. Агэнцыя "Интерфакс" прыводзіць словы нейкай неназванай асобы ў Маскве, якая лічыць, што Лукашэнка няслушна паінфармаваны пра ход падрыхтоўкі дамовы. Інфарматар "Интерфаксу" гаворыць, што дамова вынік працы сумеснай беларуска-расейскай рабочай групы, і што аніякага асобнага беларускага праекту не было і няма. Далей інкогніта заўважае, што ў межах рабочай групы ў праект могуць быць унесеныя неабходныя зьмены й дадаткі, і тады непаразуменьне будзе зьнятае. У гэтым паведамленьні шмат цікавага. Па-першае, ананімнасьць крыніцы фармальна Крэмль вытрымлівае паўзу. Па другое, настойлівае сьцьвярджэньне, якое гучыць ня першы раз, што аніякага "радыкальнага варыянту" не йснуе ў прыродзе беларускага кіраўніка ветліва абвінавачваюць у ілжы. І па-трэцяе, заўвага, што супярэчнасьці могуць быць зьнятыя не шляхам сустрэчы двух прэзыдэнтаў, а ў межах рабочай групы. Іншымі словамі, пакуль скандал, зроблены Лукашэнкам, сваёй мэты не дасягнуў Крэмль на саступкі не пайшоў. Самая крыўдная рэакцыя на гульні, падобныя на распачатыя Лукашэнкам, гэта калі іх проста не заўважаюць... (Вядучая: ) "А чаму менавіта цяпер Маскве спатрэбілася ўкінуць вось гэтую карту "інтэграцыйную", пусьціць яе ў гульню? Здаецца, працэс затармазіўся. І нічога не ўказвала на тое, што ён павінен быў так вось з'актывізавацца без папярэдняй падрыхтоўкі?" Прычына палягае ў парлямэнцкіх выбарах у Расеі. Справа ў тым, што вось ужо створаны прапрэзыдэнцкі блёк "Адзінства", які ўзначаліў міністар у надзвычайных сытуацыях Расеі Сяргей Шайгу. І хаўрусная дамова, якая была падпісаная менавіта прэзыдэнтам Расеі, ініцыяваная ім гэта быў бы крок на карысьць гэтага блёку. Ён бы мог прынесьці ім дадатковыя галасы. Да таго ж, гэта магло б пасадзейнічаць раскрутцы расейскага прэм'ера Пуціна, якога ўжо Ельцын прызначыў сваім пераемнікам. І магчыма, менавіта ў гэтым палягаў сэнс таго, што менавіта зараз гэты працэс быў распачаты. (Вядучая: ) "Выглядае, што й для самога Лукашэнкі гэта было сюрпрызам раптоўная заява "ў адзін цудоўны дзень", што праз два дні "публікуем заўтра заяву, абмяркоўваем і падпісваем"..." Я з гэтым ня згодны. Мяркую, што гэта ня так, бо хачу нагадаць, што ў мінулы панядзелак Лукашэнка меў амаль гадзінную размову з Барысам Ельцыным па тэлефоне. А ў мінулую сераду, калі Лукашэнка езьдзіў ў Маскву на пахаваньні Раісы Гарбачовай ён таксама меў дастаткова працяглую размову з прэм'ерам Пуціным. Ну, калі ўлічыць сытуацыю ў Расеі: вайна, блізкія выбары, то наўрад ці пад час такіх кантактаў абмяркоўваліся другасныя пытаньні. Хутчэй за ўсё пытаньне падпісаньня новай хаўруснай дамовы з пачаткам ўсенароднага абмеркаваньня ўсё ж такі аьмяркоўвалася пад час гэтыз сустрэчаў. Тым больш, што на мінулым тыдні у сераду паведамлялася, што пад час размовы Лукашэнкі з Пуціным абмяркоўваўся ход падрыхтоўкі хаўруснае дамовы. Так што менавіта гэтыя чыньнікі мяне падштурхоўваюць да той думкі, што ўсё ж такі ў дадзеным выпадку менавіта Лукашэнка парушыў дамову. І на карысьць маёй думкі таксама тое, што ў панядзелак крамлёўскія чыноўнікі і ўчора расейскі міністар у справах СНД казалі, што "наколькі мы ведаем, у Менску пярэчаньняў ня будзе". Яны казалі менавіта гэта. Так што, відаць, нейкая папярэдняя дамоўленасьць існавала. (Вядучая: ) "А ў чым, уласна кажучы, прычыны скандалу, калі існавалі папярэднія дамоўленасьці? Што магло прымусіць Лукашэнку ўзяць свае словы назад калі сытуацыя выглядае так?" Тут ёсьць, так бы мовіць, дзьве вэрсіі. Адна як бы псыхалягічнага кшталту што Лукашэнка раптам "узарваўся". Яму не спадабалася, да прыкладу, заява намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ельцына пра тое, што ён, Лукашэнка, ня зможа ў 2001 годзе балятавацца ў прэзыдэнты Беларусі. Тут магчыма, расейскі чыноўнік проста ня ведае беларускія палітычныя рэаліі... Але Лукашэнку гэта магло абразіць. І ведаючы ягоную прыхільнасьць да тэорыі змовы ён мог убачыць у гэтым нейкі расейскі плян ягонага зьвяржэньня. Па-другое, тыя ж прамовы Яўлінскага... тут можа ня вельмі адэкватнае ўспрыняцьцё Лукашэнкам Расеі калі гаворыць Яўлінскі, а ён лічыць, што Яўлінскі агучвае зноў жа нейкія "патаемныя пляны" Крамля... А можна прапанаваць і трэцюю вэрсію... Я нагадаю, што ў мінулую сераду Лукашэнка сустракаўся ня толькі з Пуціным, але і з Прымаковым, і з Лужковым. Як вядома, зараз у Расеі ідзе вельмі жорсткая бойка паміж Крамлём і блёкам "Айчына уся Расея", і зразумела, і нтарэсы гэтых дзьвюх палітычных груповак, так бы мовіць, палярныя. І цалкам магчыма, што Лукашэнка ўжо зараз проста зрабіў іншую стаўку на Прымакова й Лужкова. Хаця абодва яны заўзятыя "інтэгратары", але ў дадзеным выпадку падпісаньне хаўруснае дамовы ня ў іхных інтарэсах, бо яны разумеюць, што палітычны ўраджай з гэтага здымуць Ельцын і Пуцін, а не яны. І ў гэтым выпадку, калі менавіта Лукашэнка ўчыняе скандал, адмаўляя "інтэграцыйным" плянам Крамля ён гуляе на руку менавіта вось гэтым двум спадарам. І я б тут зьвярнуў увагу на сказ, які прагучаў з вуснаў беларускага лідэра ўчора што "я магу і з кімсьці іншым падпісаць хаўрусную дамову". Вось тады ўсё атрымліваецца лягічна што скандал зроблены ня зь нейкіх эмацыйных меркаваньняў, а наўмысна, сьвядома, дзеля таго, каб дапамагчы сваім магчымым палітычным хаўрусьнікам у Маскве.