У нядзелю адбылася менская гарадзкая канфэрэнцыя Таварыства Беларускае Мовы. Тут таксама адбыўся своеасаблівы падзел паводле стаўленьня і задачаў тактыкі арганізацыя. Частка маладзейшых сяброў ТБМ заявіла пра патрэбу пераходзіць ад заяваў пратэсту да стваральнай дзейнасьці… "Хопіць хадзіць па габінэтах высокапастаўленых чыноўнікаў ды ўгаворваць іх любіць сваю мову. І Пашкевіч, і Мясьніковіч, і Стражаў цудоўна ведаюць выказваньні клясыкаў пра непаўторную прыгажосьць беларускае мовы, але гэтыя выказваньні дзеля іх не аргумэнты беларусізацыі чынавенства... Мы марна трацім час. Трэба мяняць тактыку ды ад агульных заклікаў любіць сваю мову пераходзіць да канкрэтных справаў". Да гэтых словаў старшыні Першамайскае рады ТБМ Алега Шагуліна далучыліся многія дэлегаты менскае гарадзкое канфэрэнцыі Таварыства Беларускае Мовы, якая адбылася 26 верасьня. Канфэрэнцыя адбывалася паводле рашэньня Рэспубліканскае рады ТБМ ды была закліканая пераадолець некаторыя стэрэатыпы ў практыцы дзейнасьці сталічнае рады таварыства. Маладыя актывісты беларушчыны, якіх у апошні час нямала прыйшло ў сталічныя шэрагі ТБМаўцаў, не ўспрымаюць засяроджаньня сваіх старэйшых сяброў на выключна прапагандысцкіх мэтодах, а прагнуць канкрэтнае беларускамоўнае працы. Гэтая прага ўжо вылілася ў многія цікавыя праекты. Прыкладам, ва ўтвораны маладым інтэлектуалам Зьміцерам Ціхановічам Кніжны клюб ТБМаўцаў з рэгулярнымі тэматычнымі паседжаньнямі ды фармуемай бібліятэкаю рарытэтаў айчыннае літаратуры, ці зьініцыяваны перакладнікам Віталем Станішэўскім клюб аматараў відэафільмаў па-беларуску. Шмат запачаткавана праектаў нефармальнае беларушчыны ў дзіцячых асяродках мае пэдагог Леанарда Мухіна. Прыклады можна доўжыць. Аднак, падобныя ініцыятывы не выклікаюць разуменьня ў тых сяброў ТБМ, якія звыкліся выказваць сваю беларускасьць толькі ў формах пратэсту. Да гэтага дадалося й патрабаваньне Рэспубліканскае рады няўхільна выконваць статутныя патрабаваньні, да чаго, апроч усяго іншага, вымагае сяброў ТБМ і падвышаная ўвага з боку міністэрства юстыцыі да ўсіх нацыянальных грамадзкіх структураў. "З-за такіх фармальных дробязяў, як адсутнасьць сьпісаў сяброў суполкі ці пратаколаў паседжаньня рады, мы ян маем права рызыкаваць афіцыйным дазволам на існаваньне такой масавае нацыянальнае арганізацыі, якой сёньня ёсьць у Беларусі ТБМ",-- падкрэсьліла ў сваім выступу намесьнік старшыні Рэспубліканскае рады таварыства Людзьміла Дзіцэвіч. Сьпіс канкрэтных статутных патрабаваньняў да асобных суполак выклаў у сваім выступу кіраўнік справамі Рэспубліканскае рады таварыства Сяргей Кручкоў. Што выклікала рэзкую нэгатыўную рэакцыю некаторых дэлегатаў канфэрэнцыі, якія, заявіўшы, што будуць ствараць сваё, не фармальнае, а сапраўднае, паводле іхных словаў, таварыства, пакінулі залю. Спаслаўшыся на тэрміновыя справы, пакінуў канфэрэнцыю і старшыня Гарадзкое рады прафэсар Аляксей Саламонаў, хоць ягонае прозьвішча й было ўключанае ў сьпіс выбараў новага старшыні. Ім, у выніку адкрытага галасаваньня, пераважнай бальшынёў галасоў была абраная знакаміты менскі пэдагог Леанарда Мухіна.

Самае папулярнае
1