Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 23 верасьня 1999 г.


Алесь Лазоўскі, Менск

Расьце напружанасьц паміж прафэсійнымі зьвязамі і ўладамі з нагоды заплянаванае на 30 верасьня акцыі пратэсту. "У рээрвацыі, адведзеныя для акцыі, прафэсійныя зьвязы ня пойдуць",-- такое рашэньне было прынятае сёньня на нарадзе кіраўнікоў галіновых прафэсійных зьвязаў, што ўваходзяць у Фэдэрацыю. Нягледзячы на ціск, падрыхтоўка акцыі 30 верасьня будзе працягвацца...

На сёньняшнім паседжаньні кіраўнікі ўсіх галіновых прафэсійных зьвязаў меркавалі вызначыцца адносна формаў акцыі, якую Фэдэрацыя прафэсійных зьвязаў мае намер правесьці 30 верасьня ў прамысловых і вабласных цэнтрах, а таксама ў Менску.

нагадаем, што ў сталіцы, заемст прапанваных прафэсійнымі зьвязамі пляцаў Кастрычніцкая і Незалежнасьці, выканкам адвёў парк ля пляцу Бангалёр. Фэдэрацыю гэта незадаволіла і яна пачала апратэстоўваць рашэньне. Між іншым, у час, калі намесьнік старшыні выканкаму й сам старшыня — Чыкін і Ярмошын — знаходзяцца ў адпачынку.

Усе кіраўнікі рэспубліканскіх прафэсійных зьвязаў (а іх 32) прыйшлі да высновы. "На Бангалёр прафэсійныя зьвязы ня пойдуць, яны пойдуць на Трактарны завод — гэта рашэньне прафэсійных зьвязаў і зараз мы паведамляем пра гэта ўладам гораду й міліцыі",-- паведаміў нашаму радыё старшыня прафэсійных зьвязаў Аўтасельгасмашу Аляксандар Бухвостаў.

А што будзе, калі ўлады не задаволяць гэты, надзвычай кампрамісны варыянт?

Як лічыць Генадзь Фядыніч, кіраўнік прафэсійнага зьвязу радыяэлектронікі, "калі ўлады ня вырашаць пайсьці на гэты кампрамісны варыянт, то было прынятае такое рашэньне, што пойдзем на Трактарны завод усё роўна. Думаю, што ён павінен знайсьці падтрымку ва ўладаў. Мы на заўтра ўжо рыхтуем шэраг сваіх улётак, дзе ўжо будзе выкарыстаная адрэса — стадыён МТЗ".

Пад час нарады былі выкладзеныя факты ціску на структуры прафэсійных зьвязаў на мейсцах з мэтаю прымусіць адмовіцца ад удзелу ў акцыі. Такія выпадкі ёсьць і на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу. Яго работнікі бадай упершыню гэтак актыўна будуць браць удзел у рэспубліканскай акцыі.

Як паведаміў кіраўнік прафэсыйнага зьвязу работнікаў гэтае галіны Аляксандар Ярашук, гэта будуць работнікі перапрацоўчай прамысловасьці, а таксама іншых прадпрыемстваў і навукова-дасьледніцкіх інстытутаў, што адносяцца да АПК. Што да пагрозаў, якія ідуць на адрэсу арганізатараў акцыі, суразмоўца выказаўся наступным чынам: "Падобныя заявы ў людзей нараджаюць натуральныя і зразумелыя пачуцьці страху і няўпэўненасьці. Нам падаюць, што група гарлапанаў ад прафэсійных зьвязаў хоча патрывожыць народ". "Гэта не зусім так — людзі у працоўных калектывах самі ня ўстане вытрымліваць тое сур'ёзнае падзеньне жыцьцёвага ўзроўню, зьніжэньне сваёй праўнай абароненасьці. Гэтая акцыя не скіраваная на процідзеяньне ўладам, а зьяўляецца спробаю зьвярнуць увагу тых жа ўладаў на сытуацыю і паспрабаваць яе палепшыць — калі ня сёньня, то хоць на пэрспэктыву",-- лічыць кіраўнік прафэсынага зьвязу работнікаў прамысловага комплексу Аляксандар Ярашук.

У сёньняшнім яднаньні прафэсійных зьвязаў ужо зьвялася трэшчына — магілеўскае вабласное аб'яднаньне прафсійных зьвязаў прыняло рашэньне, што ў вабласным цэнтры будзе праводзіцца ня мітынг, а сход. Гэтыя дзеяньні былі супольна асуджаныя астатнімі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG