Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 23 верасьня 1999 г.


Як паведамляе "БелаПАН", Мікалай Лапацік, начальнiк галоўнае ўправы крымiнальнае мiлiцыi міністэрства нутраных справаў заявіў таксама на гэтай прэсавай канфэрэнцыі наступнае: "Магу сказаць амаль на 90 адсоткаў, што Тамары Вiньнiкавай у Рэспублiцы Беларусь няма"...

Лапацiк даў зразумець, што праваахоўныя ворганы валодаюць зьвесткамi аб мейсцах, дзе можа знаходзiцца экс-старшыня праўленьня Нацыянальнага банку, якая зьнiкла 7 красавiка сёлета з-пад хатняга арышту. Мікалай Лапацiк адмовiўся казаць пра падрабязнасьцi, спаслаўшыся на тое, што "ў Тамары Вiньнiкавай ёсьць грошы", i яна можа мяняць мейсцазнаходжаньне.

Што да расьсьледаваньня абставiнаў зьнiкненьня былога мiнiстра нутраных справаў Юрыя Захаранкi, то, паводле Лапацiка, галоўная ўправа крымiнальнае мiлiцыi ня мае iнфармацыi аб тым, што зь iм здарылася i дзе ён знаходзiцца, нягледзячы на "велiзарнейшы" аб'ём праведзенае працы.

21 верасьня Гэнэральная пракуратура Беларусi ўзбудзiла крымiнальную справу па артыкуле 101 Крымiнальнага кодэксу Рэспублiкi Беларусь ("наўмыснае забойства") у зьвязку са зьнiкненьнем Юрыя Захаранкi.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG