Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 22 верасьня 1999 г.


Як паведамляе інфармацыйная агэнцыя "БелаПАН", прадстаўнiкi вядомае мiжнароднае праваабарончае арганiзацыi "Human Rights Watch" зьвярнулiся да Аляксандра Лукашэнкi зь лiстом, у якiм выказваюць надзвычайную заклапочанасьць наконт нядаўняга зьнiкненьня першага намесьнiка старшынi Вярхоўнага Савету Беларусi 13-га склiканьня Вiктара Ганчара й прадпрыймальнiка Анатоля Красоўскага.

Як вынiкае з тэксту лiста, "Human Rights Watch" вельмi заклапочана характарам тых камэнтароў, якiя дазваляюць сабе прадстаўнiкi беларускае афiцыйнае щлады. Так, у свой час Аляксандар Лукашэнка заявiў, што зьнiкненьне Юрыя Захаранкi – справа рук мафii, а намесьнiк кiраўнiка адмiнiстрацыi прэзыдэнта Пашкевiч у нядаўнiм iнтэрвию "Интерфаксу" сьцьвярджаў, што Ганчар зьнiк толькi дзеля таго, каб прыцягнуць увагу грамадзкасьцi да наступнай сэсii Вярхоўнага Савету.

"Human Rights Watch" заклiкала Лукашэнку прыняць усе магчымыя захады да таго, каб высьветлiць мейсцазнаходжаньне Ганчара, Красоўскага, Вiньнiкавай i Захаранкi, а таксама забясьпечыць спакой i бясьпеку ўсiх жыхароў Беларусi, незалежна ад палiтычных прыхiльнасьцяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG