Ураніцу 20 верасьня група дэпутатаў Вярхоўнага Савету Беларусі, да якіх далучыліся прадстаўнікі некалькіх працоўных калектываў Менску, спрабавалі прайсьці да будынку адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, каб перадаць свае патрабаваньні Аляксандру Лукашэнку. Гэтую акцыю заплянавалі ў часе папярэдняга пленарнага паседжаньня Вярхоўнага Савету. А 10-й гадзіне ўраніцу група дэпутатаў колькасьцю прыкладна ў 15 асобаў на чале з намесьнікам старшыні Вярхоўнага Савету Генадзем Цярэней сабралася ў сквэры ля Беларускага тэатру. Тут да іх далучылася жонка Віктара Ганчара Зінаіда, прадстаўнікі некалькіх працоўных калектываў Менску. Праваахоўныя ворганы адрэагавалі на "сытуацыю" усе чатыры ўваходы ў сквэр былі перакрытыя АМАПаўцамі. Дэпутаты ўзьнялі транспарант са словамі "Лукашэнка" Вярні Ганчара!" і скіраваліся да будынку адміністрацыі. Аднак ім удалося прайсьці крокаў 20-25 ня больш. АМАПаўцы перакрылі ім шлях. А калі дэпутаты Шчукін і Дабравольскі спрабавалі абыйсці АМАПаўскі ланцуг, іх сілаю, выкручваючы рукі, адпіхнулі да асноўнае групы. Усё гэта здымалі на стужкі беларускія і замежныя фотакарэспандэнты. (Запіс на мейсцы падзеяў: ) "-- Рукі, рукі ўбярыце!.. Убярыце рукі, я сказаў!.. Шчукін, атайдзі!.. Я папрашу... Предупреждаю!.. Попрошу представиться и объяснить нам, на каком основании вы мешаете гражданам Республики Беларусь идти по городу Минску..." Зразумела, што на гэты шум зьвярнулі ўвагу выпадковыя мінакі. Аднак, а ні іх, а ні дэпутатаў, а ні журналістаў тых якія спазьніліся нікога ў сквэр не прапускалі. Выключэньне зрабілі толькі для прадстаўніка групы АБСЭ ў Менску Крыстофэра Паніку. Прыкладна праз паўгадзіны ў сквэр прыйшоў чалавек, які назваўся камэндантам будынку адміністрацыі прэзыдэнта. Прозьвішча ягонае Быстрыцкі. Ён засьведчыў прыняцьцё патрабаваньняў сваім подпісам на другім асобніку гэтага дакумэнта, і паабяцаў перадаць яго тым, у чыю адрэсу напісанае патрабаваньне. Галоўны сэнс дэпутацкай пэтыцыі у звароце ўвагі на тое, што зьнікненьне вядомых у Беларусі грамадзянаў становіцца сыстэмаю, асабліва цяжкія злачынствы застаюцца нераскрытымі, а злачынцы пазьбягаюць пакараньня. Дэпутаты патрабуюць ад выканаўчае ўлады выкананьня сваіх публічных забавязваньняў у забесьпячэньні бясьпекі грамадзянаў Беларусі, спынеьню замахаў на іхнае жыцьцё. Камэнтуючы спробу перадачы патрабаваньняў, дэпутат Аляксандар Дабравольскі адзначыў: (Дабравольскі: ) "Мы будзем рабіць усё, каб грамадзкасьць ведала й грамадзкасьць магла кантраляваць гэтую сытуацыю, бо ўлада карыстаецца тым, што людзі проста ня ведаюць, што зьнікаюць вядомыя асобы. І чыя чарга наступіць заўтра ніхто ня ведае". Затым дэпутаты скіраваліся да будынку пракуратуры Рэспублікі Беларусь, дзе яны таксама перадалі свае патрабаваньні.

Самае папулярнае
1