Крызысны час перажывае найбуйнейшая палітычная арганізацыя Беларусі Беларускі Народны Фронт. Сёньня ў сядзібе БНФ адбылася прэсавая канфэрэнцыя. Сутнасьць яе зьвялася да высьвятленьня адносінаў паміж рознымі плынямі ў кіраўніцтве БНФ. На сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі было агучана дзьве вэрсіі падзеяў у Беларускім Народным Фронце. Абодва бакі апэлююць да статуту БНФ, абвінавачваючы апанэнтаў у яго парушэньні. Першую вэрсію выклаў намесьнік старшыні БНФ Вінцук Вячорка. Ён паведаміў, што на суботнім Сойме БНФ было прынятае рашэньне правесьці другую сэсію зьезда БНФ 30-31 кастрычніка. Паводле статуту, менавіта Сойм мусіў гэта зрабіць. Спадар Вячорка паведаміў, што Сойм прыняў заяву, у якой заклікаў не дапусьціць падзелу БНФ на рух і партыю, бо, як заявілі сябры Сойму, "кепскі мір лепшы за добрую сварку". Асабліва ва ўмовах, калі патрэбная кансалідацыя апазыцыйных сілаў у пэрыяд плянаваных вулічных акцыяў пратэсту, заявіў Вінцук Вячорка. Другую вэрсію агучыў Сяргей Папкоў. Ён заявіў, што аніякага Сойму ў суботу не было, а была нарада сябраў Сойму. Паводле словаў спадара Папкова, на Сойме не было кворуму, і старшыня БНФ Зянон Пазьняк не выступаў зь ініцыятываю скліканьня Сойму. Акрамя гэтага, Сойм склаў свае паўнамоцтвы на перашй сэсіі зьезду. А таму зараз прымаць рашэньне мусіць кіраўніцтва зьезду. Як лічыць Сяргей Папкоў, пытаньне пра старшыню ўжо вырашанае, бо ім на зьездзе быў абраны Зянон Пазьняк: (Папкоў: ) "Зараз сытуацыя ў Фронце: абраны старшыня Беларускага Народнага Фронту на шостым зьезьдзе і, фактычна, Фронтам кіруе кіраўніцтва зьезду на гэты пэрыяд. Таму большая частка сябраў Сойму не прысутнічала на скліканым спадарамі Баршчэўскім, Вячоркам і Бяляцкім Сойме. І ўсе рашэньні, якія прынятыя на гэтым паседжаньні, на гэтай нарадзе яны неправамоцныя, паколькі вядучым Баршчэўскім было груба парушанае... то сваім загадам старшыня партыі БНФ Зянон Пазьняк прызначыў дату правядзеньня зьезду партыі БНФ на 26 верасьня. Зьезд партыі БНФ адбудзецца 26 верасьня". На пытаньне: "ці не выключаецца варыянт, пры якім на 26 верасьня зьезд партыі правядзе Сяргей Папкоў, а 30-31 кастрычніка усе астатнія?" Вінцук Вячорка адказаў: (Вячорка: ) "Усё, што адбываецца ў арганізацыі павінна адбывацца ў межах статуту. Нейкія імправізацыі нейкай групы магчымыя, але што да мяне я буду, па-першае, бараніць вернасьць статуту, па-другое, бараніць адзінства Фронту". У суботу спадара Крыварота вызвалілі ад пасады адказнага сакратара Ўправы ў зьвязку зь фінансавымі афёрамі. Паводле вэрсіі Анатоля Крыварота, ён застаецца адказным сакратаром Управы, бо "суботні Сойм быў неправамоцны". Спадар Крыварот адказаў на нашыя пытаньні: (Карэспандэнт: ) "Ідзе гаворка пра тое, што Вы быццам бы стваралі піраміду зьбіралі грошы ў сябраў Фронту. І цяпер гэтыя людзі, у якіх Вы бралі грошы скардзяцца й пішуць заявы да кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту. Ці так гэта, ці не?" (Крыварот: ) "Сытуацыя ў тым, што спадар Баршчэўскі намякаў... Але я яму сказаў, што гэта не ягоная функцыя. Калі ў кагосьці ёсьць дакумэнты, якія падцьверджваюць, што я, менавіта я канкрэтна браў грошы, і ёсьць мае подпісы, то калі ласка гэта можна падаць у суд. Гэта ж працэдура вырашэньня ўсіх пытаньняў. А нешта там хадзіць зьбіраць... Ну гэта не функцыя кіраўніка Фронту. Не функцыя. Спадар Пазьняк пра гэтую інфармацыю ведае, і ён ставіцца да гэтага вельмі скептычна й спакойна". Пакуль усё гаворыць на карысьць той вэрсіі, што менавіта ад пазыцыі Зянона Пазьняка цяпер будзе залежыць, ці адбудзіцца, і галоўнае, у якой форме адбудзіцца развод у БНФ.

Самае папулярнае
1