Прадпрыймальнікі рэчавых кірмашоў Гарадзеншчыны ў падтрымку акцыі пратэсту сыйшлі ў адпачынак. Зь 1 верасьня робіцца правамоцным пункт прэзыдэнцкага дэкрэту, у якім гаворыцца аб тым, што без наяўнасьці адпаведных дакумэнтаў у прадпрыймальнікаў таварна-матэрыяльныя аштоўнасьці будуць канфіскоўвацца ў даход рэспубліканскага бюджэту. У дзесяць гадзінаў раніцы сёньня самы буйны рэчавы кірмаш вобласьці Паўднёвы быў цалкам спусьцелым. На кірмашы Цэнтральным толькі адная жанчына развесіла штучныя кветкі, але, калі зьявіліся прадстаўнікі Свабоднага прафэсынага зьвязу, яна пачала хаваць тавар. Палова мейсцаў у харчовых шрагох таксама пуставала, паколькі гандляры, скажам так, каляніяльнымі таварамі, каваю, гарбатаю ды іншым адназначна падтрымалі акцыю. У яе падтрымку выказаліся й прадпрыймальнікі іншых гарадоў вобласьці. Прынамсі, мне канкрэтна вядома, што 1 верасьня не працавалі кірмашы ў Лідзе й Ваўкавыску. Як ні дзіўна, улады досыць спакойна настроены адносна акцыяў прадпрыймальнікаў. Адзін чыноўнік гарадзкога выканаўчага камітэту растлумачыў мне, у чым прычына: вядома, што тавары й харчы на кірмашах таньнейшыя за крамныя карацей кажучы, кірмашы ствараюць рэальную канкурэнцыю гандлю, немалая частка якога застаецца па-ранейшаму дзяржаўным. Такім чынам, кірмашы спыніліся і пакупінкі больш тавараў і прадуктаў будуць зараз купляць у крамах. Другая тэма сёньняшняга дня гэта абвешчаная было галадоўка работніцаў сумеснага беларуска-галянцкага прадпрыемства "Альформа", дзе апрацоўваюцца крэвэткі. Падзеі адбываліся так: у аўторак а 23-й гадзіне дваццаць работніцаў прыйшлі да офісу свайго прадпрыемства, каб распачаць галадоўку. Аднак, зьявілася намесьнік старшыні гарадзкога выканаўчага камітэту Валянціна Лаўцэль і прадстаўнік адміністрацыі Ленінскага раёну гораду Аляксандар Сіўцоў. Яны пачалі перамовы з прадстаўніцамі Свабоднага прафэсыйнага зьвязу "Альформы" Ірынаю Байрашэўскай і Сьвятланаю Занько. Прадстаўнікоў Рэспубліканскае рады Свабодных прафэсыйных зьвязаў Валерыя Леванеўскага і Гэльсынскага камітэту Аляксандра Антанюка на перамовы не дапусьцілі. Скончыліся перамовы ўначы. А 10-й гадзіне ўранку ў гарадзкім выканаўчым камітэце адбылася паўторная сустрэча паміж кіраўнікамі ўладаў і работніцамі "Альформы". Апошнім паабяцана, што паміж імі й кіраўніцтвам прадпрыемства будзе падпісаная калектыўная дамова, і што грошы работніцам надалей будуць выплочвацца своечасова. Паводле апошніх зьвестак, грошы на прадпрыемства паступілі. Аднак галадоўка толькі прыпынена. Калі правы "крэвэтачніц" будуць уціскацца йзноў яны могуць працягнуць акцыю пратэсту.

Самае папулярнае
1