Вызваленьне экс-прэм'ера Міхала Чыгіра павінна стаць крокам добрае волі афіцыйнага Менску напярэдадні пачатку правядзеньня перамоваў улады й апазыцыі. Пра гэта пад час учорашняй сустрэчы з кіраўніком апазыцыйнае дэлегацыі паведаміў кіраўнік урадаве дэлегацыі на перамовах Міхал Сазонаў. Як паведаміў нашаму радыё Анатоль Лябедзька, у часе ўчорашняй вечаровай сустрэчы Сазонаву былі выкладзеныя варыянты перамоўнага працэсу ў пытаньні функцыяў будучага заканадаўчага воргану. Цягам бліжэйшых двух тыдняў Беларусь мусіць наведаць кіраўнік групы ў пытаньнях Беларусі Парлямэнцкае асамблеі АБСЭ Андрыян Севярын, які мусіць нагадаць Аляксандру Лукашэнку пра дамоўленасьці адносна пашырэньня функцыяў будучага парлямэнту. Першая сустрэча Міхала Сазонава з Анатолем Лябедзькам была санкцыянавана Аляксандрам Лукашэнкам, з чаго вынікае, што кіраўнік урадавае дэлегацыі агучваў не свае ўласныя ініцыятывы. Вынікі сустрэчы "бяз гальштукаў" адпаведна, аніяк зафікаваныя не былі. Адзінае, пра што бакі здолелі канкрэтна дамовіцца вызваленьне з-за кратаў экс-прэм'ера Міхала Чыгіра. На думку Міхала Сазонава, гэта павінна засьведчыць прагу афіцыйнага Менску да пошуку кампрамісу. Пра гэта нашаму радыё паведаміў спадар Лябедзька. У кіраўніка ўрадавае дэлегацыі Міхала Сазонава йзноўку не знайшлося часу адказаць на нашыя пытаньні. Абмеркаваньне галоўнага пытаньня маючых распачацца ў верасьні перамоваў функцыяў будучага парлямэнту, было ініцыявана Анатолем Лябедзькам. Ён заявіў Сазонаву, што перамовы не распачнуцца, калі Лукашэнка будзе па-ранейшаму заяўляць пра выбары ў "нацыянальны сход" згодна з Канстытуцыяй 96-га году. Гэтае пазыцыі прытрымліваецца й апазыцыя, якая падрабязна выклала ўмовы ў апазыцыйнай плятформе і АБСЭ з кіраўніком групы АБСЭ ў Менску Вікам Лябедзька сустракаўся 24 жніўня. У зьвязку з гэтым цягам бліжэйшых двух тыдняў Менск мусіць наведаць кіраўнік працоўнае групы ў пытаньнях Беларусі Парлямэнцкае асамблеі АБСЭ Андрыян Севярын. Ён мусіць нагадаць Лукашэнку пра ранейшыя абяцаньні, згодна зь якімі афіцыйны Менск пагаджаўся абмяркоўваць пашырэньне функцыяў заканадаўчага воргану. Паводле словаў Анатоля Лябедзька, пытаньне пра тое, як называць маючы адбыцца працэс: "перамовы" ці "дыялёгам", было вырашанае адразу. Сазонаў не пярэчыў, што гэта будуць менавіта перамовы ўлады й апазыцыі паведаміў Анатоль Лябедзька. (Лябедзька: ) "Мы вялі зь ім размову пра магчымы перамоўны працэс, а ня нейкі незразумелы "дыялёг" з удзелам, прыкладам, "чарнобыльцаў", вэтэранаў ды іншых грамадзкіх арганізацыяў. Як я зразумеў Сазонава, у выканаўчай улады няма яшчэ канчатковага пункту гледжаньня на перамоўны працэс у завершаным выглядзе. І як я яго зразумеў, тыя выказваньні, якія гучалі яны гучалі менавіта як агучваньне пункту гледжаньня беларускага прэзыдэнта іх нельга разглядаць як канчатковыя". Паводле нашае неафіцыйнае інфармацыі, на сустрэчы Сазонава й Лябедзькі прысутнічаў экс-шэф адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Леанід Сініцын, які зноў зьявіўся ў беларускай сталіцы.

Самае папулярнае
1