Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 23 жніўня 1999 г.


Уладзімер Глод, Менск

Ідэя стварэньня хаўруснай дзяржавы Беларусі й Расеі, як паказваюць апошнія сацыялягічныя апытаньні, страчваюць сваю былую прыцягальнасьць для вельмі значнай часткі насельніцтва Беларусі.

З 12 па 15 жніўня сацыялягічная служба "Люстэрка" інфармацыйнае кампаніі БелаПАН правял апытаньне 600 жыхароў Менска ў веку ад 18 год і вышэй.

Кожны з рэспандэнтаў пад час адказу на пытаньне аб адносінах да стварэньня адзінае дзяржавы мог выбарць адзін з чатырох варыянтаў адказу. І атрымалася наступнае — за аб'яднаньне Беларусі й Расеі выказалася 31 адсотка апытаных, супраць — 51, 11 адсотак рэспандэнтаў увогуле ўстрымаліся ад удзелу ў такім галасаваньні, а яшчэ 7 адсоткаў пакуль ня вызначылі сваю пазыцыю.

Як бачыце, тых, хто супраць так званага інтэграцтва, значна больш за тых, хто падтрымлівае такую ідэю. Чым жа тлумачацца названыя вынікі? З дазволу навукоўцаў я пазнаёміўся з адказамі рэспандэнтаў.

"Расея пацягне нас у дрыгву",-- піша мужчына з сярэдняй адукацыяй,-- "калі аб'яднаемся — будзем год чакаць заробкаў, як у Расеі". Дзяўчына ў веку ад 18 да 24 год, таксама з сярэдняй адукацыяй заяўляе: "навошта нам хаўрус зь беднай краінаю?" Малады чалавек з вышэйшай адукацыяй піша: "Дзяржаўны доўг Расеі — 150 мільярдаў даляраў, і калі мы аб'яднаемся — ён будзе й нашым доўгам".

З гэтых выказваньняў бачым, што на першы плян у людзей выходзіць не палітыка, а эканоміка. Што, дарэчы, падцьвярджаецца й наступнымі дадзенымі — калі ў прыхільнікаў стварэньня аб'яднанае дзяржавы запыталіся, чаму яны падтрымліваюць гэтую ідэю, самым папулярным быў таксама не "палітычны", а "эканамічны" адказ. Маўляў, беларускім прадпрыемствам будзе лягчэй выходзіць на расейскі рынак.

І калі ўжо далей разьвіваць тэму, дык неабходна адзначыць, што самы нізкі ўзровень падтрымкі адзінае дзяржавы быў роўна год таму — у жніўні 1998 году пад час эканамічнага крышу ў Расеі.

І апошняе. Пры адказе на пытаньне "Калі будзе створаная пасада "хаўруснага" прэзыдэнта, каго б вы хацелі на ёй убачыць?" амаль палова — 45 адсоткаў рэспандэнтаў не змаглі вызначыцца з прэтэндэнтам, 37 адсоткаў ня бачаць прыстойных кандыдатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG