Колькасьць ахвяраў землятрусу ў Турэччыне павялічваецца літаральна штогадзіны. Паводле афіцыйных дадзеных, сёньня раніцаю колькасьць загіблых перавысіла чатыры тысячы, а паводле неафіцыйных – дасягнула шасьці тысячаў. Мяркуецца, што пад заваламі будынкаў знаходзіцца ад пятнаццаці да сарака тысячаў чалавек, але гэтыя дадзеныя яшчэ ўдакладняюцца. Як паведаміў крызысны камітэт пры ўрадзе Турэччыны, у выніку стыхійнага бедзтва было паранена каля дзевятнаццаці тысячаў чалавек. Мяйсцовая прэса паведамляе, што Турэччыне нанесены матэрыяльны ўрон у 1,5 мільярды даляраў. Пры тым пакуль невядома, у якую суму абыйдзецца аднаўленьне жыльля, транспартовых магістраляў, а таксама нафтаперапрацоўчага камбінату ў горадзе Ізьміт, які знаходзіўся ў эпіцэнтры землятрусу. Паводле зьвесткаў сродкаў масавае інфармацыі Турэччыны, моргі пацярпелых правінцыяў перапоўненыя, і для разьмешчаньня целаў улады выкарыстоўваюць крытыя каткі, дзе знаходзяцца моцныя маразільнікі. Між тым, адмыслоўцы папярэджваюць пра магчымыя пошасьці тыфусу, халеры ды іншых хваробаў, калі ня будуць ужытыя тэрміновыя захады. Гэтаму спрыяюць сьпякотнае надвор'е, непрыбраныя завалы сьмецьця, паламаная каналізацыя, адсутнасьць дастатковае колькасьці мэдыкамэнтаў. Газэты й тэлевізійныя кампаніі ганяць будаўнікоў, якія пабудавалі несэйсмаўстойлівыя дамы. Газэта «Сабах» адзначае, што ў адрозьненьне ад сучасных мячэцяў у Стамбуле, якія імгненна разваліліся – у саборы сьвятой Сафіі, які быў пабудаваны паўтары тысячы гадоў таму, ня ўзьнікла ані шчылінкі. Гэты бізантыйскі храм, які перажыў дзясяткі землятрусаў, і па сёньня зьяўляецца ўзорам архітэктурнага майстэрства і ўзорам для будаўнікоў, якія ўжываюць сучасныя, але недасканалыя тэхналёгіі. «Зірніце на гістарычную спадчыну і няхай вам будзе сорамна»,-- піша газэта «Сабах».

Самае папулярнае
1