Сёньня кіраўнік маніторынга-кансультатыўнае групы АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік правёў перамовы з кіраўнікамі апазыцыйнае і ўрадавае дэлегацыяў тых самых дэлегацыяў, якія павінны сесьці за стол перамоваў у верасьні. Тым часам стаўся вядомым папярэдні склад гэтых дэлегацыяў. Групу ад апазыцыі ўзначаліць намесьнік старшыні Аб'яднанае Грамадзянскае партыі Анатоль Лябедзька. У склад яе ўвойдуць таксама: ад Беларускага Народнага Фронту Вінцук Вячорка, ад Беларускай Сацыял-дэмакратычнай Грамады Алег Трусаў. Канчаткова ня вызначыліся са сваімі прадстаўнікамі Партыя Камуністаў Беларуская, Беларуская Сацыял-дэмакратычная партыя Народная Грамада, Беларуская партыя жанчынаў "Надзея" і Беларуская партыя працы. Урадавую ж дэлегацыю ўзначаліць адзін з намесьнікаў прэзыдэнцкае адміністрацыі Міхал Сазонаў. У яе таксама ўвойдуць намесьнік дзржаўнага сакратара Рады бясьпекі Валер Навельскі, дэпутаты ніжняй і верхняй палаты лукашэнкаўскага парлямэнту Юры Кулакоўскі й Мікалай Чаргінец, міністар юстыцыі Генадзь Варанцоў і супрацоўнік аднаго з правазнаўчых інстытутаў Ігар Андрэеў. З прадстаўнікамі абедзьвюх гэтых групаў і сустрэўся сёньня Ганс-Георг Вік. Сам жа старшыня маніторынга-кансультатыўнае групы АБСЭ ўважае, што ў Беларусі павінныя адбыцца выбары ў парлямэнт, які б валодаў значна шырэйшымі функцыямі і паўнамоцтвамі за цяперашнія палаты, сфармаваныя Аляксандрам Лукашэнкам пасьля рэфэрэндуму 96-га году. Своеасаблівым адказам на крытыку, якая неаднаразова гучала на адрас кіраўніка місыі АБСЭ з боку апазыцыі, стаў артыкул Ганса-Георга Віка ў "Белорусской деловой газете". Спадар Вік заявіў, што, па-пераше, у Беларусі павінны адбыцца парлямэнцкія выбары, і па-другое, выбары павінны адбыцца ў парлямэнт, які б валодаў значнымі функцыямі і паўнамоцтвамі. Створаныя Аляксандрам Лукашэнкам палаты Вік назваў "неэфэктыўным ворганам, які валодае нязначнай уладаю ў параўнаньні з выканаўчай уладаю". Заўважу, што словы "палата прадстаўнікоў" Вік узяў у дзьвюхкосьсе. Зь ягонага артыкулу, напісанага надзвычай дыпляматычнай моваю, вынікае, што кіраўнік групы АБСЭ жадае бачыць у Беларусі новы парлямэнт з функцыямі, значна шырэйшымі за палатныя. Палітычныя партыі мусяць стаць асноваю для фармаваньня парлямэнту. Пакуль, на думку Віка, Аляксандар Лукашэнка, падтрыманы электроннымі СМІ, якія знаходзяцца пад ягоным кантролем, працягвае карыстацца вялікай падтрымкаю ў грамадзтве ў параўнаньні з любым іншым лідэрам апазыцыі. Лідэры ж апазыцыі пакуль ня маюць доступу да электронных СМІ. Такім чынам, рэальная карціна палітычных настрояў у грамадзтве застаецца размытай,-- гаворыць Ганс-Георг Вік. Ён прапануе беларускім уладам дапусьціць апазыцыю на радыё і тэлевізыю. Акрамя гэтага, Вік раіць уладам спыніць палітычныя рэпрэсыі супраць сябраў апазыцыйных палітычных партыяў, "каб яны маглі выконваць сваю палітычную працу ва ўсіх частках краіны без страха й пагрозы перасьледу". Прапановы, выказаныя Гансам-Георгам Вікам, дублююць, але ў значна больш дыпляматычнай форме, плятформу апазыцыйных партыяў на перамы з уладамі. Кіраўнік апазыцыйнае дэлегацыі, дэпутат ад Аб'яднанае Грамадзянскае партыі Анатоль Лябедзька, камэнтуючы пазыцыю Віка, заявіў, што стратэгічна яна супадае зь меркаваньнем апазыцыі: (Лябедзька: ) "Я сёньня сустракаўся са спадаром Вікам, і ён зазначыў, што ўпершыню яны бачаць на самай справе кансалідацыю намаганьняў і кансалідацыю сілаў беларускае апазыцыі. І натуральна, што ня ўлічваць вось такія абставіны яны ня могуць. І я думаю, што такія акцэнты, якія зробіць спадар Вік, гэта і ёсьць вось той плён працы беларускае апазыцыі з кансультатыўна-наглядальнай групаю". (карэспандэнт: ) "Скажыце, як на вашую думку, афіцыйныя ўлады, сябры афіцыйнае дэлегацыі, якая ўжо сфармаваная, ставяцца да пазыцыі спадара Віка? Іншымі словамі, ці пагодзяцца афіцыйныя ўлады абмяркоўваць магчымасьць правядзеньня парлямэнцкіх выбараў не ў "палату прадстаўнікоў", а ў нейкі новы заканадаўчы ворган?". (Лябедзька: ) "Гэта мы будзем ведаць, магчыма, і заўтра, бо сёньня спадар Вік заявіў, што ў яго заплянаваная сустрэча са спадаром Сазонавым. І мы там узгаднялі тыя пытаньні, якія цікавяць нас. Што датычыць пазыцыі беларускіх уладаў, то трэба зыходзіць з факта, што аніводная структура афіцыйна не заяўляла, што яны разглядаюць свабодныя і справядлівыя выбары ў Беларусі, як выбары ў "палату прадстаўнікоў". Адказу на галоўнае пытаньне: "ці згодная ўлада абмяркоўваць пашырэньне функцыяў будучага парлямэнту?" пакуль няма. Кіраўнік афіцыйнае дэлегацыі, памочнік прэзыдэнта Міхаіл Сазонаў на момант перадачы матэрыялу праводзіў кансультацыі з Гансам-Георгам Вікам.

Самае папулярнае
1