Працягвае расьці колькасьць ахвяраў кампаніі па вяртаньні крэдытаў. На гэтым тыдні ў цэнтар скандалу патрапіў вядомы камэрцыйны банк "Пошук". У сераду паводле інфармаваных дасьведчаных крыніцаў, улады зарыштавалі трох былых кіраўнікоў гэтага банку, якія падазраюцца ў невяртаньні буйных крэдытных рэсурсаў. Афіцыйная інфармацыя наконт затрыманьня былых кіраўнікоў камэрцыйнага банку "Пошук", як паведамілі нашаму радыё ў прэсавай службе міністэрства нутраных справаў, будзе агучаная ў бліжэйшы панядзелак. Што тычыцца неафіцыйнае, то зьвесткі на гэты конт наступныя праваахоўныя ворганы краіны арыштавалі 11 жніўня трох асобаў: былога прэзыдэнта банку Валянціну Сурыну, былога старшыню рады дырэктараў гэтае банкаўскае установы Сяргея Каранько і ўладальніка ў мінулым буйнога пакету акцыяў "Пошуку" Анатоля Красоўскага. Як лічаць назіральнікі, іхны арышт стаўся вынікам сыгналу Аляксандра Лукашэнкі, пададзеным сваім карным структурам пасьля сустрэчы зь Пятром Пракаповічам, што адбылася 9 жніўня. Мяркуецца, што старшыня Нацбанку ў сваёй справаздачы ў гэты дзень па пытаньню нявернутых банкаўскіх крэдытаў закрануў крэдытныя справы "Пошуку", пасьля чаго й пачалася апэрацыя па затрыманьню згаданых вышэй асобаў. Няма сумневу, што гэтыя арышты яшчэ болей зьнізяць спраўную рэпутацыю ў грамадзтве банку, які ў свой час знаходзіўся ў групе мацнейшых у краіне. Як не зьяўляецца сакрэтам і той факт, што на сёньняшні дзень гэтая ягоная рэпутацыя сярод насельніцтва й бізнэсовых структураў знаходзіцца на вельмі нізкім узроўні. "Пошук" лічыцца абсалютным лідэрам сярод айчынных банкаўскіх установаў па паказьніку, што справакаваў каманію так званых "нявернутых крэдытаў". Гэты паказьнік, "дрэнныя крэдыты" па іншаму, такія крэдыты, якія маюць нізкую верагоднасьць вяртаньня. У той час, калі цалкам па банкаўскай сыстэме краіны "дрэнных крэдытаў" у сярэднім 11 адсоткаў, то "Пошук" іх мае каля 50 адсоткаў. Існуюць розныя пункты гледжаньня на прычыны эканамічнага заняпаду згаданага банку. Адныя лічаць, што ў пэрыяд знаходжаньня на чале "Пошуку" зарыштаваных зараз асобаў тут непрафэсыйна ажыцьцяўляўся банкаўскі бізнэс. У прыватнасьці, спадарыня Сурына, якая працавала прэзыдэнтам банку да леташняй восені, публічна выказвалася пра памылковасьць сваёй каманды па выдачы банкаўскіх крэдытаў. Яна казала, што банкзаняпаў з прычыны крэдытаваньня інвэстыцыйных праектаў, якія, у зьвязку з дрэнным агульнаэканамічным кліматам у краіне, фінансава не акупляліся. Паводле іншае вэрсыі, банкаўскі бізнэс у "Пошуку" наўмысна вёўся гэткім чынам, каб з дапамогаю крэдытаў узбагаціць пэўных ягоных кіраўнікоў. Дзьве іншыя зарыштаваныя асобы, спадары Каранько й Красоўскі, да мінулага году ўваходзілі ў склад найбольш уплывовых акцыянэраў згаданага камэрцыйнага банку. Мяркуецца, што менавіта ў іхных інтарэсах ажыцьцяўлялался крэдытная палітыка скандальнае банкаўскае ўстановы. Трэба сказаць, што апроч гэтых, вядомых у банкаўскіх колах асобаў, да дзейнасьці "Пошуку" ў апошнія гады меў дачыненьне набліжаны да ўладаў прадпрыймальнік Эйдзін, які ўжо некалькі месяцаў сядзіць за кратамі. Зразумела, зараз можна толькі гадаць як складзецца лёс затрыманых 11 жніўня. З другога боку, назіральнікі ўжо зараз адзначаюць, што яны наўрад ці могуць разьлічваць на падвышаную ўвагу да сабе й спагадлівасьць грамадзтва. У адрозьненьні ад спадароў Клімава ці Кудзінава, арыштаваныя зараз прадстаўнікі беларускіх спраўных колаў незаўважаныя ў змаганьні за лепшую долю гэтага грамадзтва.

Самае папулярнае
1