Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 10 жніўня 1999 г.


Вольга Казак, Прага

(эфір 8 жніўня)
Ці магчыма, што дата нашага нараджэньня мае нейкі ўплыў на нашае душэўнае здароўе і наогул на нашае жыцьцё? Новыя дасьледваньні паказваюць, што – так.

Зусім нядаўна вучоныя знайшлі сувязь паміж датаю нараджэньня й мэнтальным здароўем. Новыя дасьледваньні паказываюць, што дзеці, народжанныя ў студзені, маюць большую схільнасьць да дэпрэсыі пад час свайго дарослага жыцьця.

Гэтыя дасьледваньні наогул паказваюць, што дата нараджэньня мае вялікі ўплыў на ўсё жыцьцё чалавека. Прыкладам, тыя хто нарадзіліся ў сьнежні, больш схільныя быць весялейшымі й мэнтальна здаравейшымі за тых, хто нарадзіўся ў студзені.

Нажаль, гэтыя паведамленьні прыйшлі крыху запозна для тых будучых бацькоў, якія мкнуліся нарадзіць 1 студзеня 2000 году першае дзіцё новага тысячагодзьдзя. З надыходжаньнем доўгачаканага тысячагодзьдзя, адсотак дзяцей, якія народзяцца ў студзені, значна павысіцца.

Новае дасьледваньне было прэзэнтаванае пад час штогадовай Амэрыканскай псыхалягічнай канфэрэнцыі, дзе псыхолягі паведамілі аб тым, што сымптомы дэпрэсыі выяўляюцца найбольш у людзей, народжаных напачатку году, і асабліва у жанчынаў.

Спэцыялісты лічаць, што схільнасьць да дэпрэсыі й мелянхоліі спрычыненыя небясьпекаю змены надвор'я і асяродзьдзя. Сэзонныя хваробы, такія як грып ды іншыя прастуды, выклікаюць стрэс у цяжарнай жанчыны. Гэтыя сэзонныя вірусы могуць перайсьці праз плацэнтавы бар'ер і заразіць нэрвовую сыстэму зародку, якая яшчэ ў працэсе разьвіцьця. Стрэс таксама можа быць выкліканы ў час сьвятаў, якія адзначаюцца ў канцы году – Каляды й Новы год – і гэта таксама мае вялікі ўплыў на апошнія важныя месяцы разьвіцьця зародку.

"Узьдзеяньне паменшанага дзённага сьвятла ў час зімы сурова ўзьдзейнічае на ненароджанае дзіцё", – заявіў псыхоляг Марк Рычардз. Папярэднія дасьледваньні таксама сьцьвярджаюць, што сур'ёзныя хваробы, такія як шызафрэнія, маніякальны дэпрэсыўны псыхоз, аўтызм ды іншыя парушэньні выяўляюцца найбольш у людзей, народжаных у зімовыя і веснавыя месяцы.

Гэтыя дасьледваньні таксама паказалі, што людзі, народжаныя пазьней, скажам, у кастрычніку ці лістападзе, мелі меншы адсотак сымптомаў гэтых хваробаў. Жанчыны народжанныя ў студзені ў два з паловай разы часьцей ўпадалі ў дэпрэсыю за тых, хто нарадзіўся пазьней у годзе.

"Але нягледзячы на сапраўдныя ўплывы даты нараджэньня на нашае здароўе, лепшая апека жанчынаў пад час цяжарнасьці можа прадухіліць дзяцей ад некаторых сур'ёзных мэнтальных хваробаў", – заключыў доктар Рычардз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG