Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 09 жніўня 1999 г.


Камэнтар Мiхала Чыгiра ды афіцыйная заява прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі з нагоды палiтычных перастановак ў Расеi ў паведамленьні БелаПАН.

Як стала вядома БелаПАН, 9 жнiўня жонка былога прэм'ер-міністра Беларусі Мiхала Чыгiра, якi знаходзiцца пад арыштам, сустрэлася са сваiм мужам у сьледчым iзалятары.

У гутарцы зь ёю Мiхал Чыгiр пракамэнтаваў палiтычныя перастаноўкi ў Расеi. На ягоную думку, яны накiраваныя на аслабленьне ўплыву Дзярждумы i яе магчымы роспуск. Чыгiр таксама лiчыць, што рана "сьпiсваць з рахункаў" прэзыдэнта Барыса Ельцына, якi, як паказваюць апошнiя падзеi, кантралюе i актыўна ўплывае на палiтычную сытуацыю ў Расеi. Юлiя Чыгiр таксама паведамiла, што яе муж асабiста знаёмы й меў бізнэсовыя кантакты як з былым кiраўнiком расейскага ўрада Сяргеем Сьцяпашыным, так i з новым выканаўцам абавязкаў прэм'ер-мiнiстра Ўладзiмiрам Пуцiным.

А тым часам, словы аб неабходнасьці палітычнай і эканамічнай сытуацыі ў Расеі ўтрымліваюцца ў заяве, распаўсюджанай прэсавай службаю Аляксандра Лукашэнкі.

У паведамленьні БелаПАН на гэтую тэму прыводзяцца ягоныя словы аб тым, што некаторыя сілы "сеюць смуту ў брацкай Расеі". Далей прыводзіцца заклік да расейскіх парлямантароў напярэдадні парляманцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў праявіць стрыманасьць і дзяржаўную мудрасьць, не гуляць на руку дэструктыўным сілам. Варта зазначыць, што да дэструктыўных сілаў Аляксандар Лукашэнка неаднойчы залічваў, прыкладам, Анатоля Чубайса і ўсіх тых, каго ён называе "так званымі дэмакратамі". Між тым, некаторыя расейскія аналітыкі лічаць, што сваёй кар'ераю Пуцін у немалой ступені абавязаны менавіта камандзе Чубайса.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG