Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 05 жніўня 1999 г.


(эфір 4 жніўня)
Як паведамляе інфармацыйная агэнцыя БелаПАН, 3 жніўня ў пракуратуру Ленінскага раёну Горадні быў выкліканы доктар мэдычных навук, прафэсар мяйсцовага мэдінстытуту Алесь Астроўскі. Яму было выстаўлена абвінавачваньне ў зьнявазе дзяржаўных сымбаляў Беларусі пад час днямі праведзенай апазыцыйнымі сіламі Горадні акцыі "Бывай, прэзыдэнт!" Гэта нібыта падпадае пад артыкул Крымінальнага кодэксу Беларусі, які прадугледжвае папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў або штраф.

Трэба адзначыць, што Алесь Астроўскі ўжо быў пакараны штрафам у 200 млн. рублёў адразу пасьля акцыі. Крыху пазьней, паводле словаў Астроўскага, вадалазы выцягнулі зь Нёману нейкае палотнішча, якое было нібыта сымбалічна патопленае ў рацэ пад час правядзеньня акцыі — як сымбаль таталітарызму. Зараз яно знаходзіцца на экспэртызе, але абвінавачваньне навукоўцу ўжо выстаўленае. Сам Алесь Астроўскі лічыць, што гэтая правакацыя распачатая ўладнымі структурамі з мэтаю пакараць актывістаў дэмакратычнага руху й запалохаць насельніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG